Дарога перад расійскім пасольствам у Лондане стала жоўта-блакітнай

Аўтамабільную дарогу перад пасольствам Расіі ў Вялікабрытаніі актывісты пафарбавалі ў колеры ўкраінскага сцяга

photo_2023_02_23_16_21_31.jpg

Напярэдадні гадавіны вайны актывісты палітычнай групы Led by Donkeys такім чынам выступілі супраць расійскага ўварвання ва Украіну, паведамляе Медуза.

"Заўтра першая гадавіна імперыялістычнага ўварвання Пуціна ва Украіну. Насуперак сцвярджэнням расійскага дыктатара і яго апалагетаў, Украіна з'яўляецца незалежнай дзяржавай і народам, які мае поўнае права на самавызначэнне. Існаванне вялізнага ўкраінскага сцяга каля пасольства Расіі ў Лондане будзе служыць напамінам пра гэта», — гаворыцца ў заяве групы  Led by Donkeys.


Як павеламляў НЧ, Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў, якія жывуць у розных краінах свету, далучыцца заўтра да мітынгаў пратэсту: Заўтра будзе год, як ідзе вайна, якой не мусіць быць ні дня. І беларусы пра гэта не забываюцца. У нашай краіне, дзе за жоўта-блакітныя стужачкі даюць суткі, а за песню гурта «Океан Ельзи» заводзяць крыміналку, немагчыма выйсці на вуліцу з нацыянальнымі сцягамі Украіны і Беларусі. Але гэта можна зрабіць за мяжой, — напісала яна.