Дональд Трамп: Уіткаф і Кушнер прывязуць у Маскву і Кіеў «прапанову аб заканчэнні вайны»
На гэтыя выходныя плануецца візіт у Маскву і Кіеў спецпрадстаўнікоў Дональда Трампа Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера. «Яны вязуць з сабой прапанову аб заканчэнні вайны», — заявіў амерыканскі прэзідэнт. Але праблема ў тым, што Расія не збіраецца гэтую вайну заканчваць. Ідуць 1655-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 236 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 5 верасня
На Паўднёва-Слабажанскім кірунку ўкраінскія падраздзяленні адбілі 12 атак расіян у бок населеных пунктаў Лошакава, Ахрымаўка, Чугуніўка, Зарубінка, Ізбіцкае, Ліман і ў раёне Старыцы.
На Купянскім кірунку расійцы 11 штурмавалі ў бок населеных пунктаў Рацькоўка, Кіўшараўка, Доўгенькае, Курылаўка і Купянск.
На Ліманскім кірунку армія РФ дзевяць разоў атакавала ў бок населеных пунктаў Шыйкіўка, Дробышава, Ліман, Діброва і ў раёне Навасёлаўкі.
На Канстанцінаўскім кірунку зафіксавана 21 атака каля Канстанцінаўкі, Іллінаўўкі, Русінага Яру, Сафіеўка, Новага Шахавага і ў бок населеных пунктаў Паўлаўка, Вольнае, Сцяпанаўка.
На Пакроўскім кірунку войскі РФ здзейснілі 40 атак у бок населеных пунктаў Біліцкае, Новы Донбас, Шаўчэнка, Мацяшава, Сяргееўка, Мірнае, Навапаўлаўка і ў раёнах населеных пунктаў Удачнае і Маладзецкае.
На Гуляйпольскім кірунку расіяне 13 разоў атакавалі ў кірунках населеных пунктаў Дабраполле, Ваздвіжаўка, Капань, Верхняя Тэрса, Гуляйпольскае, Цвятковае і Чароўнае.
* * *
Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) фіксуе поспехі Сіл абароны Украіны ў Харкаўскай, Данецкай і Днепрапятроўскай абласцях.
Згодна са справаздачай ISW, украінскія ваенныя нядаўна прасунуліся або працягнулі ўтрымліваць пазіцыі на поўначы Харкаўскай вобласці. Па інфармацыі аднаго з украінскіх падраздзяленняў Сілы абароны адбілі расійскія атакі паблізу Адраднага, размешчанага на ўсход ад Харкава. Гэта можа сведчыць пра тое, што населены пункт застаецца пад кантролем Украіны, нягледзячы на заявы расійскага боку аб яго захопе.
Таксама ўкраінскія сілы прасунуліся на ўсход ад Славянска Данецкай вобласці. Аб магчымым прасоўванні ўкраінскіх войскаў сведчаць геалакацыйныя відэазапісы ад 3 верасня.
Украінскія войскі нядаўна прарваліся ў напрамку Новапаўлаўкі ў Днепрапятроўскай вобласці. Згодна з геалакацыйнымі кадрамі, апублікаваным 3 верасня, Сілы абароны прасунуліся на захад ад Катляроўкі, размешчанай на ўсходзе ад Новапаўлаўкі.
* * *
У ноч на 5 верасня Расія атакавала Украіну балістычнымі ракетамі Іскандэр-М/KN-23, а таксама 167 ударнымі БпЛА тыпу Shahed (каля паловы — рэактыўныя), Гербера і дронамі-імітатарамі тыпу «Пародыя». Супрацьпаветранай абаронай збіта/задушана 128 БпЛА тыпу Shahed, Гербера і дронаў іншых тыпаў.
У ноч на нядзелю, 5 верасня, расійская армія нанесла ўдары па прамысловым прадпрыемстве ў Каменскім Днепрапятроўскай вобласці, загінулі 4 чалавекі, яшчэ 5 атрымалі раненні.
У выніку расійскай атакі ў ноч на суботу, 5 верасня, загарэліся кватэра і дах 9-павярховага дома ў Барыспалі. Па папярэдніх даных, абышлося без пацярпелых.
Мінулай ноччу Расія нанесла ўдары па ўкраінскіх аэрапортах у Кіеве і ў Барыспалі, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Ноччу былі і дэманстратыўныя расійскія ўдары па нашых аэрапортах — у Кіеве і ў Барыспалі. Менавіта мэтанакіравана, упершыню за доўгі час. Відавочна, такія ўдары Расіі па аэрапортах з'яўляюцца рэакцыяй на абмеркаванне і падрыхтоўку магчымасці для амерыканскага боку скарыстацца самалётам для прыбыцця ва Украіну і прызямліцца ў аэрапорце “Кіеў” або ў аэрапорце “Барыспаль”», — заявіў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што Расія прымяніла «шахеды» ў адказ на амерыканскую дыпламатыю.
* * *
* * *
Падчас зносін з журналістамі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа папрасілі пракаментаваць будучыя візіты сваіх спецпрадстаўнікоў Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера ў Маскву і Кіеў.
«Яны вязуць з сабой прапанову аб заканчэнні вайны», — заявіў амерыканскі прэзідэнт.
Вечарам 4 верасня ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пацвердзіў візіт спецыяльных прадстаўнікоў амерыканскага прэзідэнта — Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера ў Кіеў у выходныя. Ён таксама заявіў, што падчас іх візітаў 5 і 6 верасня Украіна забяспечыць «нармальнае функцыянаванне расійскага паветранага прасторы» і заклікаў Расію да такога ж спынення паветраных удараў.
* * *
Расія выказала песімізм адносна перспектыў заключэння якога-небудзь пагаднення ў выніку візіту Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера ў Маскву, піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы, блізкія да Крамля.
Па іх словах, чаканні ад гэтага візіту вёльмі нізкія. Крыніцы Bloomberg адзначылі, што папярэднія паездкі Уіткафа і Кушнера ў Расію не прынеслі ніякага прагрэсу, і няма падстаў меркаваць, што на гэты раз яны прывязуць прымальныя прапановы.
Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін гатовы спыніць вайну толькі на сваіх умовах, а патрабаванні Расіі становяцца ўсё больш жорсткімі, паколькі яна лічыць, што валодае ваеннай перавагай, паведамілі крыніцы Bloomberg на ўмовах ананімнасці.
Як адзначаецца ў публікацыі, Пуцін не даў ніякіх прыкмет таго, што гатовы адысці ад сваіх патрабаванняў.
* * *
Расія ўзмацніла паветраныя абстрэлы Украіны пасля патаемнага візіту главы ЦРУ Джона Рэткліфа ў Маскву. У Крамлі ўспрынялі папярэджанне ЗША як праяву слабасці Захаду і прынялі рашэнне павялічыць ціск на Кіеў, піша The Washington Post.
Як адзначае выданне, падчас візіту дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф сустрэўся з главой ФСБ Аляксандрам Бортнікавым, спрабуючы данесці да бліжэйшага атачэння расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, што эскалацыя вайны толькі пагоршыць пазіцыі Расіі. «Паведамленне было такім: у вас справы ідуць не вельмі добра. Час пагаварыць. Давайце разбярэмся з гэтым, таму што праз шэсць месяцаў, год вам будзе яшчэ горш», — адзначыў крыніца выдання, знаёмая з абмеркаваннямі.
Аднак «Пуцін расцаніў гэта (прапанову Рэткліфа) як слабасць», — распавёў суразмоўца выдання. «Я не сумняваюся, што вораг распадзецца», — публічна заявіў Пуцін неўзабаве пасля візіту амерыканскай дэлегацыі.
Адразу пасля сустрэч РФ актывізавала кругласутачныя ўдары ракетамі і дронамі па ўкраінскіх гарадах, энергасістэме, водазабеспячэнні і складах з харчаваннем. Масква разлічвае, што зімовыя абстрэлы і нястача рэсурсаў прымусяць Украіну пагадзіцца на капітуляцыю.
Пры гэтым расійская эканоміка адчувае сур'ёзную нагрузку. Дэфіцыт бюджэту да канца ліпеня вырас да 74,4 млрд долараў (2,8% ВУП), што значна перавышае першапачатковыя планы. Фіксуюцца паліўны крызіс, праблемы ў банках. Нягледзячы на гэта, у Крамлі лічаць, што пры падтрымцы высокіх цэн на нафту змогуць весці вайну на знясіленне даўжэй за Украіну.