Дыверсія РФ? Збой у працы найбуйнейшага ўкраінскага аператара сувязі «Кіеўстар»

Ва Украіне ў выніку хакерскай атакі сёння, 12 снежня, у працы тэлекамунікацыйнай кампаніі «Кіеўстар» адбыўся маштабны тэхнічны збой. Карыстальнікі адзначаюць адсутнасць мабільнай сувязі, інтэрнэту, а таксама праблемы з працай сайта аператара і афіцыйнага дадатку.

kieu_star.jpg

Раніцай 12 снежня «Кіеўстар» паведаміў аб маштабным збоі ў сваёй сетцы. У асобных рэгіёнах, акрамя мабільнай сувязі, не працуе і правадны інтэрнэт. Пазней у кампаніі пацвердзілі інфармацыю аб кібератацы. Збой мабільнага аператара прывёў і да іншых праблем, у тым ліку звязаных з вулічным асвятленнем, гарачымі лініямі, тэрміналамі, банкаматамі і платай за праезд.

Абаненты пачалі скардзіцца на адсутнасць сувязі яшчэ з раніцы; неўзабаве ў сваёй афіцыйнай заяве збой пацвердзіла і сама кампанія. Вынікам непаладак сталі інфраструктурныя праблемы па ўсёй Украіне.

  • Непаладкі прывялі да нестабільнай працы часткі банкаматаў і тэрміналаў — пра гэта паведамілі ў «Приватбанке» і «Ощадбанке».
  • У Львове з-за збою паўсталі складанасці з вулічным асвятленнем: ліхтары, якія гарэлі з ночы, прыйшлося адключаць уручную.
  • У Сумах адключылася сістэма абвесткі аб паветраных трывогах. У гарадскім савеце жыхароў папярэдзілі, што падчас ліквідацыі непаладак апавяшчаць аб трывогах будуць супрацоўнікі патрульнай паліцыі і Службы па надзвычайных сітуацыях.

У Кіеве заявілі, што збой у «Кіеўстар» не паўплывае на працу сістэмы апавяшчэнняў, але папярэдзілі, што ў месцах устаноўкі старой часткі сістэмы ў выпадку адсутнасці гуку сірэны паведамляць пра небяспеку будзе патрульная паліцыя праз гучнагаварыцелі.

Гендырэктар «Кіеўстар» Аляксандр Камароў назваў збой вынікам хакерскай атакі з боку Расіі. «Вайна з Расіяй мае шмат вымярэнняў і адно з іх — кіберпрастора. На жаль, сёння раніцай «Кіеўстар» стаў мэтай магутнай хакерскай атакі, у выніку якой часова недаступны паслугі сувязі і доступу ў інтэрнэт», — сказаў Камароў.

Служба бяспекі Украіны (СБУ) пачала вытворчасць па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса, уключаючы артыкулы аб дзяржздрадзе, дыверсіі і парушэнні законаў і звычаяў вайны. Паводле адной з версій СБУ, за атакай на аператара могуць стаяць расійскія спецслужбы.

У прэс-службе «Кіеўстар» запэўнілі, што даныя кліентаў у выніку атакі не скампраметаваны, а аператар прыцягнуў супрацоўнікаў праваахоўных органаў для «фіксацыі супрацьпраўных дзеянняў па ўмяшанні ў дзейнасць сеткі».

Служба бяспекі Украіны адкрыла крымінальную вытворчасць па факце кібератакі супраць аператара мабільнай сувязі «Кіеўстар», за якой можа стаяць Расія. Пра гэта распавяла СБУ у каментары Корреспондент.net

Вытворчасць адкрыта па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны:

  • несанкцыянаванае ўмяшанне ў працу інфармацыйных (аўтаматызаваных), электронных камунікацыйных, інфармацыйна-камунікацыйных сістэм, электронных камунікацыйных сетак (арт.361 украінскага Крымінальнага кодэкса);
  • стварэнне з мэтай супрацьпраўнага выкарыстання, распаўсюджвання або збыту шкодных праграмных ці тэхнічных сродкаў, а таксама іх распаўсюджванне або збыт (арт.361-1);
  • замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны (арт.110);
  • дзяржаўная здрада (арт.111);
  • дыверсія (арт.113);
  • планаванне, падрыхтоўка, развязванне і вядзенне агрэсіўнай вайны (арт.437);
  • парушэнне законаў і звычаяў вайны (арт.438);
  • стварэнне, кіраўніцтва злачыннай супольнасцю або злачыннай арганізацыяй, а таксама ўдзел у ёй (арт.255).

Збоі ў працы «Кіеўстар» не скончыліся. Міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў сказаў, што спадзяецца на аднаўленне працы праз некалькі гадзін.

Паводле korrespondent.netwww.rbc.ua,  meduza.io