Дзецям з Украіны ў РФ мяняюць імёны і аддаюць іх на ўсынаўленне
Журналісты брытанскага дзелавога часопіса The Financial Times (FT) ідэнтыфікавалі і знайшлі чатырох украінскіх дзяцей на сайце usynovite.ru, звязаным з расійскім урадам. Гэтых дзяцей прапанавалі ўсынаўляць расіянам.
Журналісты FT, выкарыстоўваючы інструменты распазнавання выяваў, публічную інфармацыю, а таксама пасля размоў з украінскімі чыноўнікамі і сваякамі дзяцей, журналісты выявілі, што як мінімум адно дзіця з Украіны на сайце мае новае рускае імя і іншы ўзрост, які адрозніваецца ад інфармацыі, што пазначана ва ўкраінскіх дзяржаўных дакументах.
Яшчэ адно дзіця пазначанае з расійскім варыянтам украінскага імя. Украінскае паходжанне ніводнага з дзяцей не згадваецца.
Як паведамляе FT, гэтыя дзеці былі выкрадзеныя з інтэрнатаў і разлучаныя са сваімі афіцыйнымі апекунамі і сваякамі, амаль усе яны з рэгіёнаў на поўдні і ўсходзе Украіны. У РФ яны апынуліся ў Тульскай і Арэнбургскай абласцях і ў акупаваным Расіяй Крыме.
«Гэтыя высновы дапаўняюць усё большую колькасць доказаў, якія, на думку Міжнароднага крымінальнага суда, украінскіх урадавых чыноўнікаў і юрыдычных экспертаў, паказваюць на меркаваныя ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя Расіяй», — гаворыцца ў артыкуле Financial Times.
Белы дом расследуе FT аб тым, што Крэмль аддае выкрадзеных украінскіх дзяцей на ўсынаўленне
Белы дом мае «новыя і вартыя даверу паведамленні аб тым, што расійскія ўлады размяшчаюць спісы выкрадзеных украінскіх дзяцей на расійскіх вэб-сайтах па ўсынаўленні».
Пра гэта заявіў дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван са спасылкай на чарговае журналісцкае расследаванне на гэтую тэму.
«Гэта агідна і жудасна. Гэтыя ўкраінскія дзеці, і іх сем'і павінны быць ва Украіне. Расія вядзе вайну не толькі супраць украінскіх вайскоўцаў, але і супраць украінскага народа», — падкрэсліў у сваёй заяве Саліван .
Некаторым украінскім дзецям, якіх прапануюць на ўсынаўленне, расіяне мяняюць імёны і хаваюць інфармацыю, што яны з Украіны, кажа Саліван са спасылкай на расследаванне брытанскага дзелавога часопіса The Financial Times (FT).
«Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расійскія вайскоўцы і іншыя расійскія афіцыйныя асобы дэпартавалі ў Расію сотні тысяч украінскіх мірных жыхароў, у тым ліку дзяцей, якія былі гвалтоўна разлучаныя са сваімі сем'ямі», — сказаў Саліван.
Ён нагадаў заяву прэзідэнта Джо Байдэна аб тым, што «Расія здзяйсняе ва Украіне ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці».
«Мы працягнем падтрымліваць украінскі народ, дапамагаючы яму абараняцца ад варварскай агрэсіўнай вайны Расіі», — сказаў Саліван.
Нагалаем, шматлікія міжнародныя расследаванні пацвярджаюць, што Расія дэпартуе на сваю тэрыторыю ўкраінскіх дзяцей пад выглядам гуманітарнай дапамогі.
Згодна з міжнародным правам, гэта ваеннае злачынства, у здзяйсненні якога пракурор Міжнароднага крымінальнага суда (МУС) у Гаазе абвінавачвае прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і так званага дзіцячага ўпаўнаважанага Марыю Львову-Бялову. У сакавіку 2023 года МУС выдаў ордэр на іх арышт.
Паводле звестак украінскага ўрада, сабраных на сайце Children of War , больш за 19 500 дзяцей былі дэпартаваныя ў Расію.
31 ліпеня 2023 года Львова-Бялова заявіла, што з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў Расею было вывезена 700 тысяч украінскіх дзяцей.
Пакуль ва Украіну вярнулі толькі каля 400 дэпартаваных у Расію дзяцей.
Паводле www.holosameryky.com