Дзевяць краін ЕС перасталі выдаваць турыстычныя візы расійцам
У Расіі прызналі, што траціна краін Еўрапейскага Саюза не выдае турыстычныя візы расейцам. Пра гэта заявіла Асацыяцыя тураператараў Расіі, паведамляе расійскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС.
Латвія, Літва, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славакія, Данія,
Бельгія і Нідэрланды не прымаюць ад расійскіх турыстаў дакументы на атрыманне
віз.
Пры гэтым некаторыя краіны працягваюць выдаваць візы
расійцам.
Як адзначылі тураператары, працягваюць прымаць дакументы на
візы пад паездкі Італія, Іспанія, Грэцыя, Францыя, Венгрыя і Кіпр. Яны выдаюць
нацыянальныя візы.
ЕС пакуль не ўводзіць агульную забарону на турыстычныя
паездкі расійцаў, паколькі шэраг краін, у тым ліку Венгрыя, выступілі супраць.
Аднак з 12 верасня ўступіла ў сілу рашэнне Савета ЕС аб
прыпыненні дзеяння пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з РФ. Працэс
атрымання віз у краіны ЕС для расійцаў стаў значна больш працяглым і дарагім.
У той жа час шэраг краін ЕС у аднабаковым парадку спынілі выдачу віз ЕС расійцам для турыстычных паездак, некаторыя дзяржавы, у прыватнасці, балтыйскія, зрабілі гэта яшчэ вясной.