Дзевятнаццаты дзень вайны ва Украіне. Агляд асноўных падзей
Расійскія акупанты працягваюць бязлітасна бамбіць украінскія гарады, знішчаючы школы, шпіталі, універсітэты. УСУ даюць годны адпор. Галоўныя навіны па стане на 14 сакавіка, 22.30 – у нашым матэрыяле.
![Валанцёр цягне цялежку з ежай па разбураным мосце ў горадзе Ірпень пад Кіевам. Фота Dimitar Dilkoff Валанцёр цягне цялежку з ежай па разбураным мосце ў горадзе Ірпень пад Кіевам. Фота Dimitar Dilkoff](/img/v1/images/rume_bdfxbf27ag01_s5rg.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Валанцёр цягне цялежку з ежай па разбураным мосце ў горадзе Ірпень пад Кіевам. Фота Dimitar Dilkoff
Супрацоўніца «Першага канала»з’явілася ў жывым эфіры з антываенным плакатам.
Пазней Марыну Аўсяннікаву затрымала паліцыя.
*** Расійскія акупанты перасталі блакаваць працу «зялёнага калідора» для марыўпальцаў. Выехаць з горада ўжо змаглі некалькі дзясяткаў аўто.
***
Расійцы падарвалі частку баепрыпасаў каля першага энергаблока Запарожскай АЭС.
![25c1c1aa_1bcc_433c_93bc_e77a190fce25.jpg 25c1c1aa_1bcc_433c_93bc_e77a190fce25.jpg](/img/v1/images/25c1c1aa_1bcc_433c_93bc_e77a190fce25.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
***
Венгрыя ўстанавіла даволі простыя правілы ўезду для бежанцаў з Украіны.
Заехаць сюды можна нават без пашпарта, а ўвоз хатніх жывёл дазволены без дакументаў.
***
Акупанты абстралялі вычышчальныя збудаванні ў Запарожскай вобласці.
Сцёкавыя воды зараз трапляюць у раку Днепр без ачысткі.
***
Міхаіл Падаляк паведамляе, што перамовы на сёння завершаныя.
Яны пастаўленыя на тэхнічную паўзу да заўтра.
![02be4eac_f96f_41b6_a48e_28fd100bbed9.jpg 02be4eac_f96f_41b6_a48e_28fd100bbed9.jpg](/img/v1/images/02be4eac_f96f_41b6_a48e_28fd100bbed9.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
***
Польшча прыняла ўжо 1,8 мільёны бежанцаў з Украіны.
![Фота УНІАН Фота УНІАН](/img/v1/images/5f9eae6d_6fe6_4da5_847e_c7aee5ff3ae5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота УНІАН
***
Акупанты абстралялі з артылерыі дамы ў пасёлку Нізы Сумскай вобласці.
![ad975d86_7dc7_4161_87dd_950b05de268c.jpg ad975d86_7dc7_4161_87dd_950b05de268c.jpg](/img/v1/images/ad975d86_7dc7_4161_87dd_950b05de268c.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
***
Зяленскі ў сераду выступіць перад Кангрэсам ЗША.
***
Акцыі кітайскіх кампаній рэкордна абваліліся на фоне навін аб просьбе Расіі ў ваеннай дапамозе – Bloomberg.
![066cd1d2_6e99_420f_820d_96df4204e1e1.jpg 066cd1d2_6e99_420f_820d_96df4204e1e1.jpg](/img/v1/images/066cd1d2_6e99_420f_820d_96df4204e1e1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
***
Каля Львова адкрылі палявы шпіталь, дзе перасяленцаў будуць лячыць амерыканскія медыкі.
![db48252a_02f7_4ef6_8f59_8f3f0366637b.jpg db48252a_02f7_4ef6_8f59_8f3f0366637b.jpg](/img/v1/images/db48252a_02f7_4ef6_8f59_8f3f0366637b.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
***
У Харкаве акупанты разбурылі каля 600 дамоў.
Пра гэта заявіў мэр горада Ігар Церахаў.
***
У Беларусі зноў была заўважана вялізная калона расійскай тэхнікі.
Калона набліжалася да ўкраінскай мяжы. Некаторая тэхніка маркіраваная буквай V.
***
Падчас абстрэлу дома на Абалоні з акна вылецела чарапаха. Жывёлу перадалі медыкам Чырвонага крыжа.
![f473baf6_4dfc_4e54_98b0_7418322f8259.jpg f473baf6_4dfc_4e54_98b0_7418322f8259.jpg](/img/v1/images/f473baf6_4dfc_4e54_98b0_7418322f8259.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
***У Марыўпалі памерла адна з цяжарных жанчын, якая падчас авіяўдара расійскіх акупантаў знаходзілася ў радзільным доме.
Як паведамляе журналістка «Голаса Амерыкі» Ася Доліна, ненароджанае дзіця жанчыны таксама не выжыла.
![8e3dc824_817e_4c7c_8256_d52824eb5a48.jpg 8e3dc824_817e_4c7c_8256_d52824eb5a48.jpg](/img/v1/images/8e3dc824_817e_4c7c_8256_d52824eb5a48.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
***
Сакратар СНБА Аляксей Данілаў падчас тэлемарафону UA Разам заявіў, што на тэрыторыі Беларусі распрацоўваецца аперацыя, дзе беларусы павінны надзець форму РФ. Але беларусы адмаўляюцца. Ён заявіў, што Украіна ведае аб гэтых планах.
***
У выніку бамбардзіроўкі Ірпеня арміяй РФ снарадам былі забітыя маці і яе 12-гадовы сын. Іх пахавалі ў іх уласным двары.
***
Пад Васільеўкай Запарожскай вобласці ўся тэхніка РФ, якую акупанты назапашвалі пад Мелітопалем (каля 200 машын) была ўшчэнт разбітая ўкраінскай артылерыяй. Пра гэта паведаміў Віталь Кім.
***
Кіраўнік Сумскай адміністрацыі паведаміў, што "зялёных калідораў" 14 сакавіка ў вобласці не будзе. Ніводны з маршрутаў па стане на сённяшні дзень не ўзгоднены.
«Наступныя перамовы працягваюцца», — дадаў Жывіцкі.
***
Спробы расійскіх акупантаў захапіць Марыупаль так і застаюцца беспаспяховымі, паведамляе Генштаб УСУ.
Пры гэтым горад застаецца цалкам заблакаваным і для эвакуацыі, і для гуманітарнага грузу.
***
Байдэн і Макрон у тэлефонным рэжыме абмеркавалі вайну Расіі супраць Украіны.
«Прэзідэнты разгледзелі нядаўнія дыпламатычныя абавязкі і падкрэслілі сваю прыхільнасць да прыцягнення Расіі да адказнасці за яе дзеянні і да падтрымцы ўрада і народа Украіны», – паведамляюць на сайце Белага дома.
Пасля перамоваў з Байдэнам, Макрон таксама патэлефанаваў Зяленскаму. Прэзідэнты абмеркавалі дадатковую дапамогу Украіне ад ЕС і ход перамоваў паміж Масквой і Кіевам.
***
Чэхія плануе даставіць Украіне дадатковую ваенную дапамогу на суму не менш як 31,5 мільёна долараў.
***
Міністэрства абароны Вялікабрытаніі заявіла, што расійскія войскі блакавалі ўзбярэжжа Чорнага мора Украіны, адрэзаўшы краіну ад міжнароднага марскога гандлю.
У брыфінгу разведкі краіны таксама гаворыцца, што расійскія ваенна-марскія сілы працягваюць наносіць ракетныя ўдары па цэлях на ўсёй тэрыторыі Украіны і што Масква правяла адну высадку марскога дэсанту ў Азоўскім моры і можа правесці далейшыя такія аперацыі ў бліжэйшыя тыдні.
***
Аўстралія абвесціла новыя санкцыі супраць расійскіх алігархаў і чальцоў іх сем'яў.
Пад санкцыі трапілі 33 чалавекі, у тым ліку ўладальнік футбольнага клуба «Чэлсі» Раман Абрамовіч, генеральны дырэктар «Газпрома» Аляксей Мілер і старшыня праўлення аднаго з найбуйнейшых авіяперавозчыкаў Расіі Дзмітрый Лебедзеў.
***
Казахстан адправіў гуманітарную дапамогу Украіне.
Па дадзеных казахскіх СМІ, сёння з аэрапорта Алматы вылецеў першы самалёт з гуманітарнай дапамогай для Украіны, другі павінен вылецець ужо заўтра. Паведамляецца, што ўсяго Казахстан накіруе 28,2 тоны дапамогі, у прыватнасці 17 найменняў лекаў: антыбіётыкі, супрацьзапаленчыя, супрацькашлевыя і антыгіпертэзіўныя прэпараты.
***
Непадалёк ад Рыўнага расійскія тэрарысты авіяўдарам пашкодзілі тэлевышку.
На месцы ўжо працуюць профільныя службы, паведаміў кіраўнік АВА Віталь Коваль.
![abalon.jpg abalon.jpg](/img/v1/images/abalon.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
***
У Жытомірскай вобласці акупанты нанеслі ракетны ўдар па адмінбудынках.
Пацярпелі чатыры чалавекі, вядуцца пошукі іншых людзей. Знішчаныя адразу сем будынкаў
***У Кіеве аккупанты абстралялі шматпавярховік і завод «Антонаў». На месцах выбухаў працуюць пажарныя, медыкі і іншыя службы. Паводле папярэдніх звестак, загінулі два чалавекі, у 7 – раненні рознай ступені цяжкасці. З месца выбуху ў жылым доме эвакуіравалі каля 70 чалавек.
***
Руская праваслаўная царква ў
Амстэрдаме першай з заходніх цэркваў абвесціла аб разрыве з Маскоўскім
патрыярхатам праз напад Расіі на Украіну.
«Святары адзінагалосна заявілі, што больш не могуць функцыянаваць у складзе Маскоўскага патрыярхата і забяспечваць духоўна бяспечнае асяроддзе для нашых вернікаў», – паведамляецца ў заяве духавенства.
***
На Харкаўшчыне акупанты працягваюць абстрэльваць жылыя кварталы і аб'екты інфраструктуры, ёсць загінулыя і параненыя.
«Харкаўшчына перажыла складаную ноч. Расійскія акупанты без перапынку білі па жылых кварталах, шпіталях, аб'ектах інфраструктуры і прамысловасці. У выніку шматлікіх разбурэнняў і пажараў ёсць загінулыя і параненыя», – паведамляе паліцыя Харкаўскай вобласці.
***
Стартавалі перамовы https://www.unian.net/politics/startovali-peregovory-mezhdu-ukrainoy-i-rossiey-opu-novosti-ukraina-11742607.html паміж Украінай і Расіяй, паведамляе Офіс прэзідэнта Украіны.
«Складаная размова. РФ хоць і разумее ўсю недарэчнасць сваіх агрэсіўных дзеянняў, аднак застаецца ў ілюзіі, што 19-дзённы гвалт над мірнымі гарадамі – правільны выбар стратэгіі», – распавёў чалец украінскай дэлегацыі Міхаіл Падаляк.
***
Ізраіль упершыню публічна заявіў аб далучэнні да міжнародных санкцый супраць Расіі.
«Ізраіль не стане шляхам для абыходу санкцый, якія Захад увёў у дачыненні да Расіі», – заявіў кіраўнік МЗС Ізраіля Яір Лапід.