ЕС далучыўся да справы наконт «генацыду» ў Міжнародным судзе ААН
Еўрапейскі саюз падаў у Міжнародны суд ААН інфармацыю ў межах справы Украіны супраць Расіі з нагоды абвінавачванняў у "генацыдзе", якія РФ выкарыстала як апраўданне ўварвання ва Украіну.
Еўрапейскі саюз 17 жніўня накіраваў у суд інфармацыю, што датычыцца справы аб абвінавачванні ў генацыдзе паводле Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго (Украіна супраць Расійскай Федэрацыі).
У прадстаўніцтве Украіны пры ЕС выказалі ўдзячнасць Еўрасаюзу за гэта рашэнне.
Нагадаем, 16 сакавіка Міжнародны суд ААН у Гаазе абавязаў Расію спыніць распачатыя 24 лютага 2022 года ваенныя дзеянні ва Украіне, заяўленай мэтай якіх было "прадухіленне і пакаранне" нібыта генацыду ў Луганскай і Данецкай абласцях Украіны.
У Крамлі заявілі, што будуць ігнараваць пастанову.
Паводле "Еўрапейскай праўды"