«Гэта не імкненне да міру, гэта здзек над ім». Расія нанесла маштабны ракетна-дронавы ўдар па Кіеве
На словах падтрымліваючы «мірныя перамовы», Расія робіць усе захады, каб гэтая ідэя была разбураная. Захад і ЗША амаль фіналізавалі мірныя прапановы, а Расія ў гэты час наносіць маштарбны ракетна-дронавы ўдар па Кіеве. Маштаб удару такі, што Уладзімір Зяленскі спыняе свой візіт у ЮАР і ляціць дадому. Ідзе 1156-ты дзень вайны Расійскай Федэрацыі супраць Украіны пры падтрымцы агрэсіі рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

За мінулыя суткі ва Украіне зафіксавана 168 боесутыкненняў, піша Генштаб УСУ ў зводцы 24 красавіка.
На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 56 штурмавых дзеянняў расіян непадалёк Калінавага, Зялёнага Поля, Елізаветаўкі, Лісоўкі, Зверава, Успенаўкі, Катляроўкі і Андрэеўкі і іншых.
На Ліманскім кірунку расіяне атакавалі 20 разоў паблізу Новага, Грэкаўкі, Надзеі і Рэдкадубу.
На Тарэцкім кірунку армія РФ здзейсніла 25 атак у раёнах Дачнага, Крымскага, Тарэцку і Леанідаўкі.
На Северскім кірунку сілы абароны УКраіны спынілі 12 атак расіян паблізу Белагораўкі і Верхнекаменскага.
На Новапаўлаўскім кірунку расійцы ўчора здзейснілі 15 атак у раёнах Канстанцінопалю, Разліву, Беднана, Новадараўкі.
У Курскай вобласці Расіі УСУ працягваюць аперацыю, спыніўшы 26 штурмаў расіян.
* * *
У ноч на 24 красавіка Расія нанесла маштабны камбінаваны ўдар па Украіне ракетамі рознага тыпу і ўдарнымі дпронамі. За ноч расіяне ужлі:
- 11 балістычных ракет «Іскандэр-М» / KN-23;
- 37 крылатых ракет Х-101 са стратэгічных бамбавікоў Ту-95МС;
- 6 крылатых ракет «Іскандэр-К»;
- 12 крылатых ракет «Калібр»;
- 4 кіраваныя авіяцыйныя ракеты Х-59 / Х-69;
- 145 ўдарных БПЛА Shahed і дронаў розных тыпаў.
СПА збіла 48 ракет і 64 БПЛА. 68 беспілотнікаў лакацыйна страчана (без негатыўных наступстваў). Актыўны ўдзел у адбіцці атакі прымалі знішчальнікі F-16 і Mirage.
Асноўны ўдар прыйшоўся на Святошынскі раён Кіева — там часткова разбураны жылы дом. На месцы працуюць ратавальнікі, працягваецца разбор завалаў. Паводле апошніх звестак, у сталіцы загінулі дзевяць чалавек, больш за 70 — параненыя, сярод іх дзеці.
Харкаў, са слоў мэра, расійцы атакавалі 24 разы за ноч. Ёсць трапленні па жылых раёнах, два чалавекі пацярпелі.
* * *
Расійскае Мінабароны адсправаздачылася пра «высокадакладны ўдар» па Украіне. Паводле версіі агрэсараў, яны нібыта атакавалі «прадпрыемствы авіяцыйнай, ракетна-касмічнай, машынабудаўнічай і бранятанкавай прамысловасці Украіны, вытворчасці ракетнага паліва і порахаў». «Мэты ўдару дасягнуты. Усе аб'екты ўражаныя», — цынічна заявілі ў Маскве.
З прычыны машштабнага ўдару па Кіеве прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі вырашыў часткова адмяніць візіт у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку і неадкладна вярнуцца ў краіну. У Кіеве 25 красавіка абвясцілі дзень жалобы па загінулых у выніку тэрору РФ.
* * *

* * *
Заяўляючы аб імкненні да міру, Расія нанесла смяротны авіяўдар па Кіеве. Гэта не імкненне да міру, гэта здзек над ім, заявіла Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза Кая Калас. Яна падкоэслінла, што ўдар па Кіеве з'яўляецца перашкодай для міру.
«Заяўляючы аб імкненні да міру, Расея нанесла смяротны авіяўдар па Кіеве. Гэта не імкненне да міру, гэта здзек над ім. Сапраўднай перашкодай з'яўляецца не Украіна, а Расія, чые мэты вайны не змяніліся», — падкрэсліла Вярхоўны прадстаўнік.
* * *
Вялікабрытанія ўвяла новы пакет санкцый супраць Расіі раніцай 24 красавіка. Ён уключае ў тым ліку забарону на ўвоз кантролераў відэагульняў, што выкарыстоўваюцца для кіравання дронаў, піша Politico.
Новы пакет санкцый абвешчаны сёння раніцай і ўключае 150 новых пазіцый. Вялікабрытанія таксама закрыла доступ у краіну іншым тэхналогіям, уключаючы праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе шукаць і распрацоўваць новыя нафтавыя і газавыя свідравіны.
«Сёння мы выкарыстоўваем нашы паўнамоцтвы, каб задушыць расійскую ваенную машыну, выратаваць жыцці ўкраінцаў і абараніць брытанскі бізнес ад цынічнай эксплуатацыі з боку Расіі», — заявіў міністр санкцый Вялікабрытаніі Стывен Доўці.
Новыя санкцыі ўступаюць у сілу неадкладна і адлюстроўваюць засяроджанасць брытанскага ўрада на гандлёвых, а не на фінансавых санкцыях.
* * *
The Wall Street Journal піша, што нядаўна Трамп прызнаўся сваім памочнікам, што перамовы па Украіне аказалася цяжэй завяршыць, чым ён спадзяваўся. Асноўную частку свайго гневу прэзідэнт ЗША накіраваў на ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага, які не пагадзіўся з «апошняй» прапановай ЗША.
Расце разуменне таго, што бакі па-ранейшаму далёкія адзін ад аднаго па ключавых пытаннях, і гэта кантрастуе з заявай Трампа аб тым, што ён мог бы заключыць здзелку за 24 гадзіны.
Адзін з пунктаў плану ЗША па мірным урэгуляваньні ва Украіне кажа, што Вашынгтон афіцыйна прызнае Крым расійскім. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна юрыдычна не прызнае акупацыю Крыма. Пасля гэтага з'явілася інфармацыя, што дзяржсакратар ЗША Марк Рубіё не паедзе на сустрэчу ў Лондане 23 красавіка, дзе павінны былі сустрэнецца вышэйшыя прадстаўнікі ЗША, Украіны і Еўропы, каб фактычна ўзгадніць план завяршэння вайны, пасля чаго адзін са спецпрадстаўнікоў Трампа прадставіў бы яго Маскве.
Увечары Зяленскі нагадаў пазіцыю першай адміністрацыі Трампа аб Крыме, а менавіта — Крымскую дэкларацыю, апублікаваную 25 ліпеня 2018 года Дзярждэпартаментам ЗША. Крымская дэкларацыя падкрэслівае, што Расія шляхам уварвання ва Украіну і спробы анэксіі Крыма ў 2014 годзе парушыла асноватворны прынцып міжнароднага права, згодна з якім ніводная краіна не можа сілай змяняць межы іншай. Таму ЗША разам з хаўруснікамі і партнёрамі будуць прадаўжаць адкідваць спробы Расеі анэксаваць Крым, а таксама абавязваюцца захоўваць гэтую палітыку да аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
* * *
Financial Times піша, што еўрапейскія сталіцы не падтрымаюць ніякіх крокаў ЗША па прызнанні Крыма расійскім або ціску на Кіеў, каб той пагадзіўся на гэта. Нават калі рознагалоссі па гэтым пытанні могуць падарваць трансатлантычную бяспеку і нават сарваць саміт NATO ў канцы чэрвеня.
Як піша выданне, для еўрапейцаў ідэя прызнання анэксіі Крыма непрымальная, паколькі разбурыла б заснаваны на правілах парадак, што на працягу пакаленняў забяспечваў мір на кантыненце. «Крым і імкненне (Украіны) да сяброўства ў NATO з'яўляюцца для нас чырвонай лініяй. Мы не можам ад іх адмовіцца», — заявіў неназваны высокапастаўлены чыноўнік з ЕС.
З яго слоў, адміністрацыі Трампа ўжо было сказана, што еўрапейскія сталіцы не змогуць прызнаць Крым расійскім, а найбуйнейшыя еўрапейскія дзяржавы NATO павінны «адгаварыць» Вашынгтон ад аднабаковых дзеянняў у гэтым кірунку.
* * *
На паўночным усходзе Францыі пачаліся супольныя вайсковыя вучэнні з удзелам французскага Замежнага легіёну і брытанскіх вайскоўцаў, падчас якіх адпрацоўваюцца навыкі вядзення баёў у горадзе з улікам досведу вайны ва Украіне, паведамляе AFP.
На працягу двух тыдняў удзельнікі трэніровак «захопліваюць» рэканструяваны гарадок Жафрэкур з «насельніцтвам» 5 тысяч чалавек. Раней казалася, што гэтыя часткі прывадзеныя ў гатоўнасць нібыта для міратворчай місіі ва Украіне.