«Гэта непрымальны варыянт»: Украіна адмаўляецца ад гуманітарных калідораў

Расійскае мінабароны заявіла, што з 10 раніцы па Маскве (9 раніцы па Кіеве) аб'явіла "рэжым цішыні" і адкрыла шэсць гуманітарных калідораў, у тым ліку з Кіева.

photo_2022_03_07_11_58_08.jpg

Праўда, вельмі хутка высветлілася, што ўсе гуманітарныя калідоры вядуць ці ў Беларусь (напрыклад, кіеўскі вядзе ў Гомель), ці ў Расію (з Харкава - у Белгарад).
Украінскі віцэ-прэм'ер заявіла, што Кіеў атрымаў ад Расіі ліст з прапановай устанавіць менавіта такія гуманітарныя калідоры, але Украіна ў адказ накіравала Расіі свае ўмовы па маршрутах.
«Гэта непрымальны варыянт адкрыцця гуманітарных калідораў. Не паедуць нашы людзі з-пад Кіева ў Беларусь, каб потым самалётамі паляцець у Расійскую Федэрацыю», — сказала віцэ-прэм'ер Ірына Верашчук.
Яна папрасіла прэзідэнтаў ЗША і Францыі, а таксама брытанскага прэм'ера дапамагчы адкрыць рэальныя гуманітарныя калідоры.