«Горад практычна зруйнавалі». Украінскія вайскоўцы паказалі, як цяпер выглядае Ваўчанск
Воіны 34 асобнага мотапяхотнага батальёна «Ваўкадавы» 57 ОМПБр паказалі, як выглядае Ваўчанск праз год пасля пачатку расейскага наступу. Ідзе 1172-гі дзень вайны Расіі супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Вайскоўцы з батальёна «Ваўкадавы» распавядаюць, што за год горад практычна зраўнялі з зямлёй – складаныя ўмовы гарадскога бою ператварыліся ў амаль немагчымыя, абарону даводзіцца трымаць у руінах.
«Ад дамоў засталася цэгла, абломкі бетону. Пад ім — норы. Гэта вайна ў норах. Мы ў норах, акупанты ў норах. Бачым рух праціўніка, пяхота выходзіць і расстрэльвае іх. Вось і ўся тактыка. Усё проста і складана адначасова», — гаворыцца ў паведамленні батальёна.
*****
Па інфармацыі Reuters, Іран перадасць Расіі пускавыя ўстаноўкі для балістычных ракет «Фатх-360»
Гэтыя ракеты, паводле звестак ЗША, Тэгеран пачаў пастаўляць Маскве яшчэ ў верасні 2024 года. Пускавыя ўстаноўкі раней не былі ўключаныя ў пастаўку. Чаму — не ўдакладняецца. Далёкасць ракет складае да 120 км. паводле інфармацыі агенцтва, яны могуць выкарыстоўвацца для ўдараў па пазіцыях украінскіх войскаў, ваенных аб'ектах і населеных пунктах ля мяжы.
Раней СМІ пісалі, што Расея атрымала ад Ірана больш за 200 ракет. Іран афіцыйна пастаўку адмаўляе.
*****
Лідар КНДР Кім Чэн Ын назваў удзел сваіх вайскоўцаў у вайне Расеі супраць Украіны «законным» і «абгрунтаваным».
Ён назваў гэта праявай суверэннага права на падтрымку «братэрскага народа».
Кім таксама згадаў так званую «Курскую аперацыю» і адзначыў паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях. Ён назваў іх «героямі» і «найвышэйшымі прадстаўнікамі гонару нацыі».
Ён дадаў, што Пхеньян без ваганняў дазволіць прымяненне ваеннай сілы, калі ЗША працягнуць ажыццяўляць «ваенныя правакацыі супраць Расеі».
*****
Расія агучыла новае патрабаванне для ўстанаўлення 30-дзённага перамір'я.
Як паведаміў спікер Крамля Дзмітрый Пяскоў, Захад павінен спыніць пастаўкі зброі ва Украіну.
Акрамя гэтага, ён мяркуе, што Украіна не гатовая да неадкладных перамоваў, а таксама падкрэсліў, што Пуцін робіць «усё магчымае, каб развязаць праблему, дасягнуць урэгулявання мірным і дыпламатычным шляхам».
*****
Германія засакрэціць звесткі аб перадачы ўзбраення Украіне — цяпер ніякіх падрабязнасцяў не будуць выдаваць, піша Spiegel.
Па даных крыніц у нямецкім урадзе, пасля трох гадоў адкрытасці Берлін вырашыў засакрэціць звесткі па пастаўках зброі Украіне. Мэта — «стратэгічная двухсэнсоўнасць», якая павінна абцяжарыць доступ праціўніка да важнай інфармацыі.
*****
Агульныя баявыя страты РФ з 24.02.22 па 10.05.25 склалі:
▪ ️ асабовага складу — 964580 (+1310),
▪ ️ танкаў — 10790 (+4),
▪️ браніраваных машын — 22440 (+7),
▪ ️ артсістэм – 27637 (+49),
▪ ️ РСЗА — 1380,
▪ ️ сродкі СПА — 1158 (+1),
▪ ️ самалётаў – 372,
▪ ️ верталётаў – 335,
▪ ️ БпЛА – 35482 (+36),
▪️ крылатыя ракеты — 3197,
▪ ️ караблі /катэры — 28,
▪ падводныя лодкі — 1,
▪ ️ аўтатэхнікі і аўтацыстэрнаў – 47830 (+106),
▪️ спецтэхніка — 3875.