«Я абвясціў сябе прэзідэнтам Беларусі, а мне сказалі ісці ў аўтазак»
У мінулую нядзелю ў Маскве каля беларускага пасольства было затрымана дзевяць чалавек.

Паводле звестак «ОВД-Инфо», апошнім стаў Андрэй Дамунян. Ён распавёў, што ля дыпмісіі «абвясціў сябе прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і прачытаў інаўгурацыйную клятву. Пасля гэтага мне сказалі, што мне можна ісці ў аўтазак. Магчыма справа ў тым, што ў мяне ў калонках граў гімн Беларусі».
Яго адпусцілі з паліцыі позна ўвечары. Таксама былі адпушчаныя і іншыя затрыманыя, адзначае выданне.
Паведамляецца таксама, што на музыканта Кірыла Мядзведзева, які спяваў песню «Стены рухнут», склалі пратакол аб дробным хуліганстве і выпісалі штраф у 500 рублёў (6,5 долара).
Паводле naviny.media