Каля вострава Змяіны загарэўся расійскі фрэгат
Каля ўкраінскага вострава Змяіны загарэўся расійскі фрэгат, пра гэта піша адэскае выданне «Думская».
Выбух з наступным
узгараннем адбыўся на борце расійскага фрэгата праекта 11356Р тыпу
"Буравеснік", які знаходзіцца паблізу вострава Змяіны. Як стала
вядома "Думскай", над гэтым раёнам акваторыі Чорнага мора цяпер
кружыць варожая авіяцыя, на дапамогу караблю з часова акупаванага Крыма выйшлі
выратавальныя караблі.
Выданне адзначае, што інфармацыя аб выбуху на караблі
з'явілася ў сацсетках яшчэ ўчора ўвечары. Сёння ж журналісты атрымалі
пацверджанне, што такі інцыдэнт сапраўды адбыўся.
Паводле папярэдніх звестак, адзначаюць журналісты "Думскай", прычынай пажару стала траплянне супрацькарабельнай ракеты "Няптун".
Народны дэпутат Украіны Аляксей Ганчарэнка сцвярджае, што гарыць фрэгат "Адмірал Макараў".
Расійскі бок пакуль ніяк не каментуе тое, што здарылася.