Львоўшчына рыхтуецца да магчымай атакі з Беларусі
Львоўская вобласць рыхтуецца да імавернай атакі з Беларусі, у прыватнасці ствараюцца дадатковыя абарончыя, а таксама інжынерныя сеткі.
Наладжваецца ўзаемадзеянне з Валынскай вобласцю, якая непасрэдна мяжуе з беларускай тэрыторыяй, расказаў на брыфінгу першы намеснік кіраўніка Львоўскай абласной вайсковай адміністрацыі Андрэй Годык.
Паводле чыноўніка, задача львоўскіх уладаў — быць гатовымі да ўсяго, і гэтая гатоўнасць ёсць.
«…Але перш за ўсё трэба быць гатовымі да ўзмацнення ракетных і авіяцыйных удараў з паўночнага кірунку», — папярэдзіў ён.
Войскі РФ раніцай 24 лютага ўварваліся на ўкраінскую тэрыторыю, у прыватнасці, з Беларусі. Таксама з беларускай тэрыторыі не раз вяліся ракетныя абстрэлы і ляцелі вайсковыя самалёты.
28 чэрвеня Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ў Гомельскай вобласці па 16 ліпеня запланавалі вайсковыя зборы з вайсковабавязанымі і магчымыя правакацыі.