Марока набыло танкі ў Беларусі і паставіла іх Украіне. УСУ ўжо карыстаюцца
Марока паставіла Украіне танкі Т-72Б, якія праходзілі мадэрнізацыю ў Чэхіі на прадпрыемствах «Excalibur Army», паведаміла ваеннае алжырскае выданне «Menadefense».
Як сцвярджае «Menadefense», рашэнне было прынята пад ціскам на сустрэчы на авіябазе «Рамштайн» у Нямеччыне ў красавіку 2022 года. Марока ўдзельнічала ў ініцыяваным ЗША мерапрыемстве ў падтрымку Украіны разам з іншай краінай Паўночнай Афрыкі — Тунісам.
Як сцвярджае «Menadefense», мараканская армія ў 1999-2000 гады закупіла ў Беларусі 148 танкаў Т-72, 136 танкаў Т-72Б і 12 танкаў Т-72БК.
Паводле інфармацыі партала, каля 20 танкаў ужо адпраўлены ў зону баявых дзеянняў.
Краіны Захаду ў 2022 годзе падтрымлівалі Украіну адпраўкай танкаў савецкай вытворчасці. У студзені 2023 года Вялікабрытанія стала першай краінай, якая анансавала пастаўкі танкаў заходняй вытворчасці — гаворка ідзе аб брытанскіх «Challenger 2». Цяпер актыўна абмяркоўваецца пастаўка «Leopard 2» нямецкай вытворчасці.