На «Азоўсталі» ўжо загінулі 15 маладых жанчын

Ужо больш за два месяцы ўкраінскія абаронцы ўтрымліваюць абарону перыметра «Азоўсталі». На прадпрыемстве вайскоўцы знаходзяцца цэлымі сем'ямі. Яны разам абараняюць, разам падтрымліваюць адно аднаго і разам, на жаль, гінуць.

«Азоўсталь» Фота: Sky News

«Азоўсталь» Фота: Sky News


«На "Азоўсталі" ўжо загінулі 15 маладых жанчын — вайскоўцаў і медыцынскіх работнікаў. Гэта трагедыя для ўсяго ўкраінскага народа. Гэта лепшыя з нас, сапраўдныя героі. Мы павінны зрабіць усё, каб іх выратаваць. У мінулую суботу дэпутаты Марыупальскага гарадскога савета звярнуліся ў Міністэрства замежных спраў Украіны з просьбай выкарыстаць усе міжнародныя інструменты для выратавання ўкраінскіх абаронцаў і правядзення аперацыі па вызваленні. Мы будзем змагацца за жыццё нашых вайскоўцаў, як яны змагаюцца за наш горад», сказаў мэр Марыупаля Вадзім Бойчанка.