Newsweek: У вайне ва Украіне Крэмль спаборнічае з часам
У Расіі думалі, што доўгая вайна знясіліць Украіну. Аднак атрымалася, што доўгая вайна знясільвае саму Расію. У Пуціна звужаецца «акно магчымасцяў», тым не менш, кіраўніцтва РФ робіць гучныя заявы і пакуль не збіраецца заканчваць баявыя дзеянні. Ідуць 1598-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 283 баявыя сутыкненні, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 10 ліпеня.
На Канстанцінаўскім кірунку расійцы здзейснілі 33 атакі ў раёнах Канстанцінаўкі, Іллінаўкі, Іванаполля, Русінага Яру, Сцяпанаўкі, Тарэцкага і ў кірунку Вольнага.
На Славянскім кірунку расіяне штурмавалі 30 разоў у бок Рай-Аляксандраўкі, Піскунаўкі і ў раёнах Крывой Лукі, Закітнага, Рэзнікоўкі.
На Гуляйпольскім кірунку армія РФ здзейсніа 22 атакі ў бок Дабраполля, Уздвіжаўкі, Залізнічнага, Цвятковага, Чароўнага, Верхняй Тэрсы.
На Паўднёва-Слабажанскім і Пакроўскім кірунках абаронцы Украіны спынілі па 18 штурмавых дзеянняў на кожным.
На Паўночна-Слабажанскім і Курскім кірунах адбылося 16 баявых сутыкненняў.
На Ліманскім кірунку расійцы 15 разоў спрабавалі ўклініцца ў абарону УСУ ў бок Борава, Стаўкі, Ліману, Дзіброва, Азёрнага, Шыйкаўкі, Дружалюбўккі.
* * *
Аналітычны праект DeepState паведаміў, што расійскія войскі прасунуліся паблізу Канстанцінаўкі і Зацішак ў Данецкай вобласці.
* * *
У ноч на 10 ліпеня расійскія войскі здзейснілі атаку на Украіну з дапамогай 137 БПЛА тыпу Shahed, уключаючы рэактыўныя мадэлі, «Гербера», «Італмас», баражыруючыя боепрыпасы «Бандэроль» і дроны-імітатары тыпу «Пародыя». Супрацьпаветраная абарона збіла і нейтралізавала 114 беспілотнікаў у паўночных, паўднёвых і ўсходніх рэгіёнах краіны.
Расійскія войскі ў ноч на 10 ліпеня нанеслі ўдар беспілотнікамі па горадзе Валкі Багадухаўскага раёна ў Харкаўскай вобласці. Загінула 50-гадовая жанчына. Пацярпелі яшчэ тры чалавекі.
Расійскія войскі вечарам 9 ліпеня атакавалі Запарожжа. Траўмаваная жанчына.
У ноч на 10 ліпеня нафтаперапрацоўчы завод «Ільскі», размешчаны ў Краснадарскім краі, падвергся атацы беспілотнікаў. Маштабы паражэння ў цяперашні час удакладняюцца. Мясцовыя ўлады афіцыйных заяў пакуль не рабілі.
Ноччу і раніцай 10 ліпеня беспілотнікі атакавалі Растоўскую вобласць РФ: у горадзе Азоў былі паразілі нафтабазы і оптыка-механічны завод, у Таганрозе — партовы нафтавы тэрмінал.
* * *
* * *
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на анлайн-брыфінгу паведаміў, што па выніках перамоваў з партнёрамі дасягнуты дамоўленасці з некаторымі партнёрамі — у прыватнасці, размова ідзе пра ракеты-перахопнікі для ЗРК Patriot.
«У найбліжэйшыя дні мы атрымаем пакет ад Злучаных Штатаў Амерыкі, а таксама ў мяне былі асобныя дамоўленасці з еўрапейцамі. Там пакуль няма канкрэтных дат — але будуць дадатковыя PAC-3», — падзяліўся ён.
Таксама Зяленскі заявіў, што пасля палітычнай дамоўленасці з Трампам аб ліцэнзіі на вытворчасць Patriot павінна хутка пачацца «тэхнічная» работа па яе рэалізацыі.
* * *
Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін, знаходзячыся пад ціскам з-за вайны супраць Украіны, спрабуе максімальна выкарыстаць час, пакуль стратэгічны баланс не змяніўся на карысць Кіева, піша Newsweek, аналізуючы ваенную, эканамічную і дыпламатычную сітуацыю вакол расійскага ўварвання.
СМІ падкрэслівае, што Расія сутыкаецца з некалькімі сур’ёзнымі праблемамі. У прыватнасці, лінія фронту амаль не змяняецца, нягледзячы на велізарныя чалавечыя страты расійскай арміі. Акупаваны Крым усё больш пакутуе ад украінскіх удараў. Эканоміка РФ адчувае наступствы высокай інфляцыі, дарагіх крэдытаў і паліўнага крызісу. Украінскія дальнабойныя атакі ўсё часцей наносяць удары па стратэгічных аб’ектах на тэрыторыі Расіі.
Дадатковым выклікам для Крамля стала рашэнне ЗША дазволіць вытворчасць сістэм Patriot для Украіны па ліцэнзіі.
Менавіта таму Расія можа паспрабаваць максімальна ўзмацніць ціск у найбліжэйшыя месяцы, лічаць журналісты. Размова ідзе пра маштабныя ракетныя і дронавыя ўдары, працяг наступальных дзеянняў невялікімі штурмавымі групамі на Данеччыне.
Не менш важным кірункам Крэмль лічыць інфармацыйную і дыпламатычную барацьбу: Масква рэгулярна аб’яўляе аб нібыта захопе ўкраінскіх гарадоў, нават калі гэтаму няма пацвярджэнняў. На думку аналітыкаў, такія заявы павінны стварыць уражанне «непазбежнасці расійскай перамогі» і ўзмацніць перагаворныя пазіцыі Крамля.
Выданне падкрэслівае, што Крэмль фактычна спаборнічае з часам. Галоўная стаўка Пуціна заключаецца ўжо не ў хуткай ваеннай перамозе, а ў тым, каб пераканаць Украіну і яе партнёраў пагадзіцца на выгадныя Расіі ўмовы яшчэ да таго, як новыя магчымасці ўкраінскай абароны зменяць сітуацыю на полі бою.
* * *
Украінскія ўдары па расійскіх НПЗ прывялі да рэзкага падзення вытворчасці дызельнага паліва ў Расіі. Маштабы скарачэння аказаліся большымі, чым у выпадку з бензінам, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў нафтавай галіне.
Раней Расія вырабляла прыкладна на 40% больш дызельнага паліва, чым спажывала. Лішак накіроўвалі на экспарт. Цяпер жа выпуск дызеля скараціўся прыкладна да ўзроўню ўнутранага попыту.
За мінулыя два месяцы ўдары атрымалі ўсе дзесяць найбуйнейшых НПЗ Расіі, што прывяло да прыпынкаў і пашкоджанняў вытворчых магутнасцей.
Вытворчасць бензіну ў Расіі ў чэрвені скарацілася на 25% у гадавым вылічэнні пасля таго, як як мінімум пяць НПЗ прыпынялі працу з-за пажараў і пашкоджанняў установак перапрацоўкі.
* * *
Членам Савета Бяспекі ААН варта неадкладна вынесці на разгляд рэзалюцыю аб спыненні агню ва Украіне, заявіў намеснік пастаяннага прадстаўніка Украіны пры ААН Уладзімір Паўлічэнка падчас пасяджэння Савета Бяспекі, паведамляе Укрінфарм.
«Паралюш Савета Бяспекі ААН у пытанні злачынстваў Расіі павінен быць спынены міжнароднай супольнасцю, якая дагэтуль паважае заснаваны на правілах міжнародны парадак. Таму мы зноў заклікаем членаў Саўбеза неадкладна ўнесці праект рэзалюцыі аб неадкладным і безумоўным спыненні агню», — сказаў ён.
Па яго словах, гэты крок «выразна прадэманструе падтрымку аднаўлення ўсёабдымнага, справядлівага і доўгага міру ва Украіне».
Паўлічэнка заклікаў партнёраў працягваць ваенную падтрымку Украіны: «Гэта — не эскалацыя, а адзіная дзейсная стратэгія аднаўлення міру і выратавання жыццяў».
* * *
Расія працягне вайну супраць Украіны, пакуль не дасягне мэт, якія гаспадар Крамля Уладзімір Пуцін агучыў у чэрвені 2024 года, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, піша TMT.
«Прэзідэнт выразна пацвердзіў, што мы працягнем дасягненне мэт, якія былі пастаўлены яшчэ ў чэрвені 2024 года падчас выступлення Пуціна ў Міністэрстве замежных спраў», — сказаў Лаўроў на прэс-канферэнцыі з кіраўніцай МЗС Мазамбіка Марыяй Лукаш.
У чэрвені 2024 года Пуцін патрабаваў вываду ўкраінскіх войскаў з усёй тэрыторыі Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей, якія Расія аказалася не ў стане захапіць, прызнання гэтых рэгіёнаў і Крыма расійскімі, адмовы Украіны ад уступлення ў НАТА, а таксама «дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі».
Лаўроў абвінаваціў заходнія краіны ў тым, што яны, па яго словах, «імітуючы гатоўнасць да перамоваў», перайшлі да ўльтыматумаў у адносінах да Расіі.
Кіраўнік расійскага МЗС заявіў, што папярэднія дамоўленасці, у прыватнасці ў 2014, 2015, 2019 і 2022 гадах, нібыта былі разбураны Захадам. Па яго словах, «запас добрага стаўлення і надзей» у Масквы «вычарпаны канчаткова».