Пастаўшчыкі суднавага паліва спыняюць абслугоўваць расійскія судны

Прадаўцы марскога паліва спынілі абслугоўванне суднаў пад расійскім сцягам у буйных еўрапейскіх цэнтрах, уключаючы Іспанію і Мальту.


Страта доступу да пунктаў запраўкі ў Міжземным моры стварае сур'ёзныя лагістычныя праблемы для расійскіх нафтавых танкераў, якія накіроўваюцца з балтыйскіх партоў у Азію, піша АФН са спасылкай на Reuters.

Праблемы з аплатай праз банкаўскія абмежаванні таксама дадалі ўскладненні са здзелкамі з суднавым палівам, кошт якога звычайна аплачваецца ў доларах ЗША.

Урадавы чыноўнік Мальты заявіў, што краіна не дазваляе судам пад расійскім сцягам заходзіць у свае парты.

Прэс-сакратар Міністэрства транспарту Іспаніі сказаў, што «магчыма, што некаторыя пастаўшчыкі прымаюць гэтыя меры самастойна».

«Некалькім танкерам давялося здзейсніць больш доўгі шлях ... еўрапейскія парты адмовіліся даць паліва», — паведаміла крыніца Reuters.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: