Праз 4 гады пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Масква не дасягнула ніводнай са сваіх мэтаў

Ніводная са стратэгічных мэтаў Масквы на пяты год вайны не дасягнутая, адзначаюць у Еўропе. А Украіна ў працягвае супраціўляцца і нават дамагаецца поспехаў на фронце. І з-за гэтага патрабаванні Масквы па тэрытарыяльных саступках выглядаюць усё больш недарэчнымі. Ідуць 1462-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

639823485_1268825205430555_4658396483115021473_n.jpg

На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 116 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 24 лютага.

На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 22 штурмы расіян у раёнах Радзінскага, Пакроўску, Удачнага, Маладзецкага, Шахавага.

На Канстанцінаўскім кірунку расійцы здзейснілі 17 атак у раёнах Клебан-Быка, Шчарбінаўкі, Іванаполля, Сафіеўкі, Бярэстак.

На Гуляйпольскім кірунку расіяне14 разоў спрабавалі прасунуцца ў раёнах Гуляйполя і ў бок Варвараўкі, Залізнічнага.

На Аляксандраўскім кірунку армія РФ 11 разоў атакавала ў раёне Цярновага і ў бок Вішнёвага і Новага Запарожжа.

* * *

У ноч на 24 лютага расійскія войскі нанеслі больш за шэсць удараў беспілотнікамі па Запарожжы, у выніку чаго атрымалі раненні пяць чалавек, у тым ліку дзіця, паведаміў начальнік Запарожскай АВА Іван Фёдараў.

* * *

641349588_1269870565326019_2394844249917786227_n.jfif

* * *

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў ідэю перадачы Данбаса Расіі недальнабачнай, піша Financial Times.

Каментуючы здагадкі, якія гучаць у ЗША пра магчымасць спынення вайны ў абмен на тэрытарыяльныя саступкі, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што здача Данбаса не прынясе стабільнага міру, а толькі распаліць агрэсію Масквы.

Зяленскі выказаў глыбокі скепсіс адносна таго, што тэрытарыяльныя прэтэнзіі РФ абмяжоўваюцца толькі ўсходам Украіны. Паводле яго слоў, задавальненне патрабаванняў агрэсара па Данбасе — гэта небяспечны шлях, які не вядзе да фіналу вайны.

«Шчыра кажучы, я не веру, што гэта ўсё, чаго патрабуе Расія. Наш сыход з Данбаса — і на гэтым вайна завершыцца. Расія ёсць Расія, і, ведаеце, ёй нельга давяраць», — заявіў ён.

Зяленскі акцэнтаваў увагу на тым, што саступкі тэрыторыямі ён лічыць не стратэгічным рашэннем, а фатальнай памылкай, якая дасць ворагу час на падрыхтоўку новага наступу.

* * *

Расія не наладжана на завяршэнне вайны і спрабуе аслабіць перамоўныя пазіцыі Украіны, выкарыстоўваючы міжнародных лідараў, уключаючы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Financial Times.

Паводле яго, Расія паводзіць сябе як «благі акцёр», ствараючы ілюзію пераканаўчасці, але фактычна не імкнецца да міру. Зяленскі падкрэсліў, што ўлада РФ спрабуе маніпуляваць сітуацыяй на міжнароднай арэне, у прыватнасці праз зварот да прэзідэнта ЗША. Гэтыя дзеянні накіраваны на аслабленне пазіцый Украіны і зацягванне мірнага працэсу.

* * *

Новая рэальнасць вайны на ўсходзе Украіны змяніла тактыку арміі, лагістыку і само паняцце тылу, аналізуе вайну Financial Times.

Паводле даных выдання, ужо ў дзясятках хвілін язды ад расійскіх пазіцый любая актыўнасць можа стаць смяротна небяспечнай. Над пазіцыямі пастаянна працуюць верталёты, а палі перасякаюць лініі оптавалакновай сувязі, якія выкарыстоўваюцца для кіравання тэхнікай і беспілотнікамі. Пікапы, на якіх перасоўваюцца вайскоўцы, абараняюць металічнымі канструкцыямі, спрабуючы знізіць рызыку ўдару.

У прыфрантавых раёнах інфраструктура таксама адаптуецца да пагрозы. У Херсоне над дарогамі і бальніцамі нацягваюць ахоўныя сеткі, каб паменшыць небяспеку атак з паветра.

Паблізу лініі сутыкнення звыклы рух практычна знік. Вайскоўцы выходзяць на пазіцыі ноччу, выкарыстоўваюць антыцеплавыя плашчы або чакаюць густога туману. Прадукты харчавання і рыштунак часта дастаўляюць беспілотнікі, а эвакуацыю параненых часам праводзяць рабатызаваныя сістэмы.

Фронт стаў палігонам для выпрабавання сучасных сродкаў барацьбы і процідзеяння. Актыўна прымяняецца радыёэлектронная барацьба, якая глушыць сігналы кіравання дронамі. У адказ расійскія сілы выкарыстоўваюць беспілотнікі на доўгіх оптавалакновых кабелях — часам да 40 кіламетраў — якія не схільныя да радыёперашкод.

Класічныя бранекалоны практычна зніклі. Вайскоўцы ўсё часцей выкарыстоўваюць простыя метады абароны: узброеныя пікапы, зброю для перахопу дронаў сеткай і іншыя імправізаваныя рашэнні.

«Вайна змянілася радыкальным чынам. І кожны месяц зона смерці павялічваецца. Еўрапейцам гэта ўсё яшчэ цяжка зразумець» — кажа ветэран марской пяхоты і кіраўнік фонду Come Back Alive Тарас Чмут.

* * *

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц ацаніў поспехі ўкраінскіх войскаў у лютым і падкрэсліў, што абарона краіны аказалася больш выніковай, чым паведамляюць СМІ, адзначыўшы значныя тэрытарыяльныя дасягненні і ўплыў вайны на расійскую эканоміку, піша The Independent.

Паводле даных ваеннага камандавання, Украіна аднавіла кантроль над 400 кв. км тэрыторыі і вярнула восем населеных пунктаў. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней паведаміў, што паўднёвыя раёны краіны былі вызвалены на плошчы 300 кв. км.

* * *

Краіны Еўрасаюза так і не прынялі 20-ты пакет антырасійскіх санкцый. Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза не дасягнулі ніякага выніку ў пытанні новага пакета санкцый, паколькі яго заблакіравалі Славакія і Венгрыя, паведаміў брусельскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк у сацсетцы X.

Ён выказаў здагадку, што дэдлайн для прыняцця новага пакета санкцый — 24 лютага — хутчэй за ўсё будзе парушаны.

Кіраўніца дыпламатыі Еўрасаюза Кая Калас у сацсетцы X таксама напісала, што «на жаль, мы не дасягнулі пагаднення па 20-м пакеце санкцый. Гэта няўдача і сігнал, які мы не хацелі пасылаць сёння. Але праца працягваецца», — дадала яна.

Каллас адзначыла, што праз 4 гады пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Украіна плаціць высокую цану за агрэсію Расіі. Але і Масква не змагла дасягнуць ніводнай са сваіх стратэгічных мэтаў. Армія РФ загразла ва Украіне, эканоміка Расіі хутка прыходзіць у заняпад, а ўкраінцы супраціўляюцца і трымаюцца.

«Мы павінны змяніць падыход: з ціску на Украіну з патрабаваннем саступіць тэрыторыі — на патрабаванні да Расіі выканаць базавыя ўмовы для справядлівага і трывалага міру. У Еўропы ёсць ясныя і законныя інтарэсы ў тым, як скончыцца вайна Расіі. Каб еўрапейскія інтарэсы не сталі пабочнай шкодай, мы павінны выразна акрэсліць, чаго чакаем ад Расіі», — дадала яна.