Прэм'ер-міністры адразу трох краін ЕС прыехалі ў Кіеў

Кіеў працягвае заставацца месцам, куды рэгулярна прыязджаюць вядучыя сусветныя палітыкі. У суботу, 26 лістапада, ва ўкраінскай сталіцы сустракалі прэм’ер-міністраў Бельгіі, Польшчы і Літвы.

fierty1waaqcjg4.jfif

Ва Украіну прыбылі прэм'ер-міністры Літвы і Польшчы Інгрыд Шыманіце і Матэвуш Маравецкі.

«У фармаце Люблінскага трохвугольніка мы абмеркавалі пытанні ваеннай дапамогі і аднаўлення Украіны. Асудзілі працяг нападаў і ваенныя злачынствы Расіі», — пракаментаваў прэм'ер Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Канцылярыя польскага прэм'ера адзначыла, што ён ушанаваў памяць ахвяр Галадамору, усклаўшы вянок перад помнікам ахвяр каля Міхайлаўскага сабора.

2785529.jpg

Тым часам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павітаў прэм'ер-міністра Бельгіі Аляксандра дэ Кроа, які прыбыў ва Украіну для правядзення перамоваў.

Кіраўнік Мінабароны Бельгіі Людзівін Дэдондэр паведаміла, што краіна накіруе Украіне дзесяць беспілотных падводных апаратаў і дзве мабільныя лабараторыі.

Раней Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю, згодна з якой Масква павінна будзе выплаціць рэпарацыі на карысць Кіева. Дакумент прадугледжвае стварэнне рэестра шкоды, прычыненай Расіяй Украіне.