Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да народа Беларусі

«Хачу сёння звярнуцца да грамадзян Беларусі. Да народа — і цывільнага, і ў пагонах. Вы ўцягнутыя ў вайну».

zjalenski_10.jpg


«Вы ўцягнутыя ў вайну. Прычым яшчэ больш актыўна, чым гэта было ў лютым і ў вясновыя месяцы. Крэмль ужо ўсё вырашыў за вас — вашы жыцці для іх нічога не каштуюць. Але вы не рабы і не гарматнае мяса. Вы не павінны паміраць. І вы не можаце дазволіць нікому вырашаць за вас, што вас чакае», — заявіў у новым звароце прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.