Прэзідэнты Польшчы і Літвы заклікалі Мінск паважаць грамадзянскія правы

У сувязі з выбарамі прэзідэнта Беларусі кіраўнікі Польшчы і Літвы звярнуліся з сумеснай заявай да афіцыйнага Мінска. У ёй яны заклікалі ўлады Беларусі выконваць дэмакратычныя стандарты.

51362049_303.jpg


Прэзідэнты Польшчы і Літвы — Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа, пасля заканчэння галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі выступілі з сумеснай заявай да ўладаў Беларусі, паведамляе dw.com. У дакуменце, апублікаваным на сайтах абодвух палітыкаў, яны заклікалі афіцыйны Мінск "цалкам прызнаць і выконваць дэмакратычныя стандарты", а таксама адмовіцца ад гвалту і "паважаць асноўныя свабоды і правы чалавека і грамадзянскія правы, у тым ліку правы нацыянальных меншасцяў і права на свабоду слова".
"Мы мяркуем, што дыялог — гэта заўсёды лепшы метад для спрыяння сацыяльнаму развіццю і абмеркавання рэформаў і палітыкі, — паказалі Дуда і Наўседа. Паколькі мы з вялікай павагай ставімся да незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, мы спадзяемся на спрыяльныя ўмовы, якія дазволяць праяўляць яшчэ большую актыўнасць у партнёрстве з дзяржавай Беларусь і яе народам".
Пры гэтым кіраўнікі Польшчы і Літвы адзначылі, што лічаць супрацоўніцтва з Еўразвязам выгадным для Беларусі і хочуць, "каб дзверы для гэтага супрацоўніцтва заставаліся адкрытымі", а сама Беларусь "працягвала ўмацоўваць свае адносіны з аб'яднанай еўрапейскай сям'ёй".