«Пуцін даручыў адкрыць другі фронт». Зяленскі абвінаваціў славацкага прэм’ера Фіца ў працы на Крэмль

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на пагрозы славацкага прэм'ера Роберта Фіца спыніць пастаўкі электраэнэргіі ва Украіну праз адмову прадаўжаць транзіт расійскага газу пасля 2024 года.

Фота прэс-службы Уладзіміра Зяленскага

Фота прэс-службы Уладзіміра Зяленскага

Адпаведнае паведамленне Зяленскі апублікаваў у X (Twitter).

Ён адзначыў, што патрэба Украіны ў імпарце электраэнеэргіі ўзнікла толькі праз акупацыю Расіяй Запарожскай АЭС і мэтанакіраванага знішчэння РФ украінскай энергетычнай інфраструктуры.

«Відавочна, Пуцін даручыў Фіца адкрыць другі энергетычны фронт супраць Украіны за кошт інтарэсаў народа Славакіі. Толькі гэта могуць азначаць пагрозы Фіца перакрыць Украіне надзвычайныя пастаўкі электрычнасці зімой ва ўмовах расійскіх удараў», — адзначыў украінскі прэзідэнт.

Звяртаючыся да Фіца, ён нагадаў, што «падтрымка злачыннай расійскай агрэсіі з'яўляецца абсалютна амаральнай».

«Па-другое, недальнабачная палітыка Фіца ўжо пакінула народ Славакіі без кампенсацыі за страту расійскага транзіту газу, а таксама можа пакінуць народ Славакіі яшчэ без прынамсі 200 мільёнаў долараў штогод, якія Украіна плаціць за імпартаваную электрычнасць», — дадаў Зяленскі.

Паводле яго слоў, доля Славакіі ў імпарце электрычнасці ва Украіну складае каля 19% і цяпер урад Украіны працуе з суседнімі краінамі ў ЕС, каб захаваць неабходны аб'ём паставак электрычнасці.


Глядзіце таксама

«Славакія з'яўляецца часткай адзінага еўрапейскага энергарынку, і Фіца павінен паважаць агульнаеўрапейскія правілы. Любыя адвольныя рашэнні ў Браціславе або загады з Масквы для Фіца па электрычнасці не прывядуць да прыпынення імпарту электрычнасці ва Украіну, але дакладна могуць прывесці да разрыву дзеючай улады Славакіі з еўрапейскай супольнасцю», — рэзюмаваў Зяленскі.

Напярэдадні Фіца раскрытыкаваў украінскую ўладу за адмову працягваць транзіт расійскага газу пасля 2024 года і паабяцаў разгледзець меры ў адказ.

Сярод такіх мер славацкі прэм'ер назваў, у прыватнасці магчымасць спыніць пастаўкі электраэнергіі ва Украіну.

Як вядома, Славакія неаднаразова спрабавала дасягнуць падаўжэння пагаднення паміж Украінай і Расіяй аб транзіце расійскага газу, тэрмін дзеяння якога завяршаецца ў 2024 годзе.

Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна не разглядае аднаўленне пагаднення з «Газпрамам» аб транзіце, а таксама даў зразумець, што Кіеў не пагодзіцца прапампоўваць расійскі газ пад выглядам азербайджанскага.

На гэтым фоне Роберт Фіца здзейсніў скандальны візіт у Расію, дзе сустрэўся з Уладзімірам Пуціным.

Паводле «Еўрапейскай праўды».