Расія парушыла ўласнае перамір'е, але пагадзілася на прапанову ЗША аб трохдзённым спыненні агню

Расія паводле ўказу Пуціна павінна была спыніць баявыя дзеянні 8 траўня, але не зрабіла гэтага. Зяленскі і Пуцін прынялі прапанову Дональда Трампа аб спыненьні агню 9, 10 і 11 траўня. Трамп спадзяецца, што гэта спыненне агню працягнецца далей. А Пуціну перадаюць сігналы аб завяршэнні вайны. Ідуць 1536-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Фота: Генштаб УСУ

Фота: Генштаб УСУ

На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 245 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 9 траўня.

На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 37 штурмавых дзеянняў расіян ў раёнах Біліцкага, Мураўкі, Зацішак, Іванаўкі, Дарожнага, Радынскага, Грышына, Котліна, Удачнага, Маладзецкага і іншых.

На Гуляйпольскім кірунку расійцы здзейснілі 22 атакі ў раёнах Дабраполля, Злагоды, Залізнічнага, Багатага, Аленаканстанцінаўкі і іншых.

На Канстанцінаўскім кірунку армія РФ здзейсніла 21 атаку, паблізу Канстанцінаўкі, Іванаполля, Плешчыеўкі, Іллінаўкі, Русінава Яра, Навапаўлаўкі, Тарэцкага і Сафіеўкі.

На Паўднёва-Слабажанскім кірунку расіяне 15 разоў атакаваў пазіцыі УСУ у раёнах Прыліпак, Ваўчанску, Ліману, Старыцы.

На Паўночна-Слабажанскім (Курскім) кірунку зафіксавана 10 штурмавых дзеянняў арміі РФ.

* * *

Сітуацыя на лініі баявога сутыкнення застаецца складанай, расійскія войскі актывізавалі наступальныя дзеянні фактычна па ўсім фронце і праводзяць перагрупоўку сіл, паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі па выніках рабочай нарады.

Найбольш напружаным застаецца Пакроўскі кірунак, дзе расійскія войскі засяродзілі каля 106 тысяч вайскоўцаў. Высокая актыўнасць расіян таксама фіксуецца на Аляксандраўскім, Купянскім і Канстанцінаўскім кірунках, а таксама ўздоўж мяжы з РФ.

Сырскі адзначыў, што падраздзяленні сіл абароны ўтрымліваюць пазіцыі, зрываюць планы расійцаў і пры спрыяльных умовах праводзяць актыўныя дзеянні. Ён таксама дадаў, што ўкраінская прысутнасць у Курскай вобласці РФ захоўваецца.

У цяперашні час працягваецца нарошчванне ракетна-дронавых удараў па тэрыторыі РФ. «Прыярытэтнымі мэтамі застаюцца аб'екты нафтаперапрацоўкі і транспарціроўкі ПММ, вытворчасці спецхіміі, порахаў і іншыя прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу РФ. Толькі ў красавіку сродкамі Deep Strike здзіўлена 84 мэты ў глыбіні тэрыторыі праціўніка», — адзначыў Сырскі.

* * *

У ноч на суботу Расія атакавала Украіну балістычнай ракетай Іскандэр-М і 43 ударнымі БПЛА. Супрацьпаветранай абаронай збіта/задушана 34 БПЛА на поўдні, поўначы і ўсходзе краіны, паведамілі Паветраныя сілы 9 траўня.

Расійскія войскі ўвечары 8 траўня атакавалі грамадзянскую інфраструктуру ў вёсцы Печанюгі Чарнігаўскай вобласці, загінуў чалавек, яшчэ двое параненыя.

* * *

689487919_1328530402793368_6778126689419524150_n.jfif

* * *

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social абвясціў аб трохдзённым перамір'і ў вайне паміж Украінай і РФ і анансаваў абмен палоннымі. Спыненне агню павінна пачаць дзейнічаць 9 траўня і працягнуцца тры дні.

«Я рады паведаміць, што ў вайне паміж Расіяй і Украінай будзе абвешчана трохдзённае перамір'е (9, 10 і 11 траўня). У Расіі гэта свята, прысвечанае Дню Перамогі, але таксама і ва Украіне, паколькі яна таксама адыграла важную ролю ў Другой сусветнай вайне», — напісаў Трамп.

Гэта перамір'е, дадаў ён, прадугледжвае спыненне ўсіх баявых дзеянняў, а таксама абмен 1000 палоннымі з кожнага боку.

Трамп адзначыў, што ён асабіста выступіў з прапановай, а лідары абедзвюх краін яго ўхвалілі.

«Гэтую прапанову зрабіў непасрэдна я, і я вельмі ўдзячны прэзідэнту Уладзіміру Пуціну і прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму за яго падтрымку. Спадзяемся, што гэта пачатак канца вельмі доўгай, смяротнай і жорсткай вайны. Перамовы па спыненні гэтага вялікага канфлікту, самага буйнога з часоў Другой сусветнай вайны, працягваюцца, і мы з кожным днём набліжаемся да мэты», — напісаў Трамп.

* * *

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што на 9 траўня запланаваны абмен ваеннапалонных у фармаце 1000 на 1000. Таксама ён сцвярджальна адказаў на заяву прэзідэнта ЗША аб перамір'і з РФ 9-10-11 траўня.

«У рамках перамоўнага працэсу пры пасярэдніцтве амерыканскага боку мы атрымалі згоду Расіі правесці абмен ваеннапалонных у фармаце 1000 на 1000. Таксама павінен быць усталяваны рэжым цішыні 9, 10 і 11 траўня», — напісаў ён.

Прэзідэнт Украіны падзякаваў лідару ЗША Дональду Трампу і ягонай камандзе за дзейсны дыпламатычны ўдзел: «Разлічваем, што Злучаныя Штаты забяспечаць выкананне дамоўленасцяў расійскім бокам».

* * *

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што перамір'е паміж Расеяй і Украінай можа быць падоўжанае. Адпаведнае відэа распаўсюдзіў Дзярждэп ЗША.

Журналісты спыталі ў Трампа, ці можа абвешчанае ім трохдзённае перамір'е паміж Украінай і РФ працягнуцца даўжэй, на што ён адказаў сцвярджальна: «Магчыма. Было б добра. Я б хацеў, каб гэта спынілася. Расія і Украіна — гэта горшае, што здарылася з часоў Другой сусветнай вайны з пункту гледжання чалавечых страт. 25 000 маладых салдат кожны месяц. Гэта вар'яцтва. Так што цалкам можа быць».

* * *

Славацкі прэм'ер Роберт Фіца, імаверна, павёз расійскаму дыктатару ў Маскву сігнал аб тым, што прэзідэнт Украіны гатовы да сустрэчы на ўзроўні лідараў для заканчэння вайны, сказаў журналістам дарадца прэзідэнта Украіны Дзмітрый Літвін.

Ён распавёў пра размову Уладзіміра Зяленскага з прэм'ерам Славакіі, падчас якой Фіца спытаў, на што настроена Украіна.

«Прэзідэнт яму адказаў, што мы імкнемся да заканчэння вайны, патрэбныя годныя рашэнні для гэтага, і Украіна гатовая сустракацца на ўзроўні лідараў у змястоўным фармаце, каб былі менавіта такія рашэнні. Напэўна ў гэтым ключы Фіцо і будзе мець зносіны», — адзначыў Літвін.