Расія рыхтуе ракетны ўдар па Прыднястроўі з ахвярамі сярод мірнага насельніцтва?
У прыватнасці, жыхарам Прыднястроўя рассылаюцца адпаведныя фэйкавыя паведамленні нібыта ад імя СБУ, але ўкраінскі бок заяўляе, што не мае ніякага дачынення да гэтай і падобных правакацый.
Войскі Расійскай Федэрацыі рыхтуюцца ажыццявіць ракетны ўдар па прыднястроўскім рэгіёне, піша УНІАН. Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны ў сацыяльнай сетцы Facebook.
У прыватнасці, жыхары непрызнанай "Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі" атрымліваюць СМС ад імя нібыта Узброеных сіл і спецслужбаў Украіны. У іх змяшчаецца папярэджанне аб "ракетным і артылерыйскім ударах па тэрыторыі "ПМР".
У сувязі з гэтым прыводзіцца цытата з фэйкавага паведамлення: "Служба бяспекі Украіны настойліва рэкамендуе правесці эвакуацыю цывільнага насельніцтва ў больш бяспечныя рэгіёны. Запэўніваем, Узброеныя Сілы Украіны не жадаюць зла мірным жыхарам, аднак людзі, што засталіся ў гарадах, будуць успрынятыя ў якасці дыверсійных груп і будуць ліквідаваныя без паведамлення. Роўна ў 19.00 будзе праведзены ракетны і артылерыйскі абстрэл аб'ектаў на тэрыторыі Рэспублікі".
Пры гэтым, такія паведамленні актыўна асвятляюцца расійскімі прапагандысцкімі інфармацыйнымі рэсурсамі.
"Адзначаем: дзяржава Украіна не мае ніякага дачынення да гэтай і падобных правакацый", — кажацца ў паведамленні ўкраінскага боку.
"Падобныя фэйкі і інцыдэнты, якія, як мяркуецца, адбудуцца на тэрыторыі "ПМР", з'яўляюцца нічым іншым, як чарговай правакацыяй расійскіх спецслужбаў супраць Украіны і Малдовы", — заявілі ў выведцы Украіны.
Нагадаем, па
інфармацыі Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, 25
красавіка спецслужбы Расійскай Федэрацыі арганізавалі правакацыю з выбухам. У
сталіцы непрызнанай "Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі" (ПМР)
прагрымела серыя выбухаў.
Раней у РФ заявілі, што падчас другога этапу спецаперацыі расійскае войска плануе ўсталяваць поўны кантроль над Данбасам, які дазволіць стварыць сухапутны калідор у Крым, і атрымаць кантроль над поўднем Украіны, які дасць "ВС РФ яшчэ адзін выхад да Прыднястроўя, дзе адзначаюцца факты прыгнёту рускамоўнага насельніцтва".
Міністэрства замежных спраў Украіны асуджае спробы ўцягнуць Прыднястроўскі рэгіён Малдовы ў вайну, развязаную Расіяй супраць Украіны.