Расія спрабуе ліквідаваць кіраўніцтва Украіны
Гэта не першая спроба замаху на вышэйшае кіраўніцтва Украіны.

Галоўнае ўпраўленне выведкі Украіны сцвярджае: РФ накіроўвае ва Украіну тэрарыстычную групоўку з мэтай ліквідацыі кіраўніцтва Украіны.
Паводле даных выведкі, сёння ва Украіну пачалі прыбываць баевікі, звязаныя з Яўгенам Прыгожыным. Выведка лічыць, што іх задача ліквідаваць вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва — Уладзіміра Зяленскага, Андрэя Ермака, Дзяніса Шмыгаля.
Таксама паведамляецца, што гэта не першая спроба, папярэднія скончыліся ліквідацыяй тэрарыстаў.