Рэха вайны: Фінляндыя можа пакінуць Расію без інтэрнэту з наступнага года

Ад пачатку вайны ва Украіне ў 2022 годзе РФ не пастаўляе электрычнасць у Фінляндыю, а таму абслугоўваць апоры ЛЭП становіцца цяжка і дорага. А праз гэтыя ЛЭП ішла не толькі электрычнасць у Фінляндыю, але і да 70% замежнага інтэрнэт-трафіку ў Расію. Калі гэтую праблему не вырашыць, праз паўгода ў Маскве не будзе сувязі. Ідуць 1618-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Малюнак з news.myseldon.com

Малюнак з news.myseldon.com

Цягам мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 238 боесутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 30 чэрвеня.

На Канстанцінаўскім кірунку зафіксавана 32 атакі ў раёнах Сцяпанаўкі, Русінага Яру, Канстанцінаўкі, Іллінаўкі, Аляксандра-Шульціна і Іванаполля.

На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 31 атаку ў раёнах Тарэцкага, Шахавага, Ганнаўкі, Сяргееўкі, Навапаўлаўкі, Сафіеўкі, Вольнага, Новага Шахавага, Радзінскага, і іншых.

На Славянскім кірунку армія РФ здзейсніла 18 штурмаў у раёнах Закітнага, Крывой Лукі, Піскуноўкі, Мікалаеўкі, Рай-Аляксандраўкі і Рэзнікоўкі.

На Ліманскім кірунку расіяне 17 разоў атакавалі ў раёнах Ставак, Дробышава, Дзіброва, Новага Міру, Навасёлаўкі, Ліману і Азёрнага.

На Гуляйпольскім кірунку расійскія войскі 14 разоў атакавалі ў раёнах Крынічнага, Уздвіжаўкі, Косіўцава, Дабраполля, Горкага і Аленаканстанцінаўкі.

На Паўднёва-Слабажанскім кірунку ўкраінскія падраздзяленні адбілі 13 атак расійцаў у раёнах Ліману, Валахоўкі, Старыцы, Ізбіцкага і Хатняга.

* * *

15 чалавек, сярод якіх ратавальнік, пацярпелі ў выніку расійскага ракетнага ўдару па Львове. У горадзе працягваецца разбор завалаў пашкоджанага дома, пад імі знаходзяцца людзі.

У выніку прамога трапляння расійскай балістычнай ракеты «Іскандэр-М» у прыватны дом у прыгарадзе Крывога Рога загінулі двое дзяцей і чацвёра дарослых, яшчэ восем чалавек атрымалі раненні.

Расійскія войскі ў ноч на 30 ліпеня атакавалі Кіеў ракетамі. У выніку загінуў адзін чалавек, яшчэ двое атрымалі раненні.

У Палтаўскім раёне зафіксавана траплянне БпЛА па складскіх памяшканнях аднаго з прыватных прадпрыемстваў. Адзін чалавек загінуў. Таксама расіяне нанеслі ўдар па тэрмінале «Новай пошты».

Варта адзначыць, што ў вечаровым звароце ў сацсетках прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папярэдзіў, што ў ноч на 30 ліпеня Расія можа нанесці чарговы маштабны паветраны ўдар па Украіне.

У расійскай Пензе ў ноч на 30 ліпеня дроны атакавалі сартавальны цэнтр маркетплейса Wildberries. Успыхнуў маштабны пажар.

* * *

Польшча падняла ў паветра знішчальнікі і прывяла сілы супрацьпаветранай абароны ў павышаную гатоўнасць на фоне маштабнай ракетнай атакі РФ па тэрыторыі Украіны, паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы ў сацсетцы X.

Да дзяжурства прыцягнулі знішчальнікі і самалёт далёкай радыёлакацыйнай разведкі.

Некалькі маніторынгавых каналаў паведамляюць аб магчымым уваходзе асобных расійскіх крылатых ракет у паветраную прастору Польшчы. Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі ад польскіх уладаў або ваенных пакуль няма.

* * * 

760271088_1594772472316769_6986208599225715048_n.jfif

* * *

Украіна змяніла падыход да дальнабойных удараў па энергетычнай інфраструктуры Расіі, засяродзіўшыся на паражэнні ключавых элементаў, аднаўленне якіх патрабуе значнага часу, піша Financial Times.

Па даных выдання, украінскія сілы ўсё часцей наносяць удары не па рэзервуарах для захоўвання гаручага або асобных будынках, а па крытычна важных элементах нафтаперапрацоўчых заводаў і іншых энергетычных аб'ектаў. Гаворка ідзе пра абсталяванне, без якога прадпрыемствы не могуць працаваць, а яго замена з'яўляецца складанай і працяглай.

Па словах украінскіх ваенных, аператараў дальнабойных беспілотнікаў і экспертаў энергетычнай галіны, такі падыход прызначаны для забеспячэння больш працяглага эфекту ад атак. «Украіна будзе працягваць аказваць ударны і тэхналагічны ціск на Расію усімі магчымымі сродкамі», — заявіў выконваючы абавязкі міністра абароны Яўген Хмара.

Перад правядзеннем аперацый аператары беспілотнікаў кансультуюцца з інжынерамі і профільнымі экспертамі. Яны дапамагаюць вызначыць трубаправоды, вузлы злучэння і іншыя кампаненты, выхад з ладу якіх больш паўплывае на працу прадпрыемства.

Былы міністр абароны Украіны і глава Цэнтра абарончых стратэгій Андрэй Загараднюк кажа: «Мы разглядаем Расію як сістэму. Разуменне гэтай сістэмы дазваляе нам вызначыць крытычныя кропкі, дзе ўплыў будзе значна большым».

* * *

Законапраект імя Ліндсі Грэма аб санкцыях супраць РФ не ўтрымлівае фіксаванага пакета абмежаванняў, а надае прэзідэнту ЗША Дональду Трампу магчымасць выбару інструментаў ціску, расказаў упаўнаважаны прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіслаў Уласюк у эфіры тэлемарафона.

«У цэлым, гэта такое сабе "санкцыйнае меню", з якога прэзідэнту Трампу прыйдзецца выбіраць пэўныя меры і іх прымяняць», — растлумачыў ён.

Уласюк адзначыў, што законапраект ахоплівае шырокі спектр магчымых абмежаванняў: тарыфы і мыты для краін і кампаній, якія закупляюць расійскую нафту; санкцыі супраць пастаўшчыкоў для расійскага ваенна-прамысловага комплексу; абмежаванні фінансавага сектара і сферы банкаўскіх паслуг; забарону на грашовыя інвестыцыі і санкцыі супраць дзяржаўных кампаній РФ.

«Выбіраць ёсць з чаго. Законапраект комплексны і прапануе на выбар вельмі-вельмі шмат розных інструментаў», — сказаў упаўнаважаны прэзідэнта Украіны.

* * *

Расійскія ваенныя, якіх пасля абмену зноў адправілі на фронт, часцей здаюцца паўторна ва ўкраінскі палон замест таго, каб ваяваць, паведамляе ўкраінскі Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.

Па даных Каордштаба, цяпер ва ўкраінскім палоне знаходзяцца ўжо 20 расійскіх ваенных, якія паўторна здаліся Сілам абароны Украіны пасля абмену.

У штабе падкрэслілі, што такая тэндэнцыя сведчыць пра дасведчанасціь расійскіх ваенных аб умовах знаходжання ва ўкраінскім палоне. Тыя, хто ўжо быў у палоне, на ўласным досведзе пераканаліся, што Украіна выконвае нормы міжнароднага гуманітарнага права і патрабаванні Жэнеўскіх канвенцый, забяспечваючы належныя ўмовы ўтрымання і гуманнае стаўленне да ваеннапалонных.

У выніку, як сцвярджаюць у штабе, усё больш расійскіх ваенных па вяртанні на фронт свядома выбіраюць паўторную здачу ў палон замест удзелу ў баявых дзеяннях.

* * *

З наступнага года Фінляндыя спыніць абслугоўванне апор ліній электраперадач (ЛЭП), праз якія ў Расію паступае частка каналаў замежнага інтэрнэт-трафіка. Адпаведнае папярэджанне фінская энергетычная кампанія Fingrid накіравала расійскім аператарам сувязі, піша «Коммерсант».

Фіны плануюць адключыць валаконна-аптычныя лінії сувязі (ВАЛС), а апоры — цалкам дэманціраваць. Гэта рашэнне выклікана спыненнем паставак электраэнергіі ў Фінляндыю з 2022 года — абслугоўваць апоры толькі для аператараў сувязі стала нявыгадным як для Fingrid, так і для расійскіх кампаній.

Пры гэтым пасля 2022 года на транзіт праз Фінляндыю прыходзіцца каля 60-70% замежнага інтэрнэт-трафіка. Яшчэ адзін суразмоўца на сеткавым рынку адзначыў, што праз ЛЭП праходзіць да 30% усіх ліній сувязі з Фінляндыяй.

Па інфармацыі крыніцы выдання, расійскія аператары вядуць перагаворы з фінскімі тэлекамунікацыйнымі кампаніямі па наданні альтэрнатыўных маршрутаў.