Сітуацыя ў Марыупалі крытычная

Камандзір брыгады марпехаў заклікаў да неадкладнай дэблакады Марыупаля. І для гэтага ёсць два шляхі. Сітуацыю, якая склалася, ён называе крытычнай.

61243917_303.jpg

Камандзір 36-й брыгады марпехаў Сяргей Валына звярнуўся да ўладаў з заклікам правесці тэрміновую дэблакаду Марыупаля — з дапамогай войскаў ці палітычным шляхам.

Пра гэта маёр Валына распавёў "Украінскай праўдзе". Ён удакладніў, што па стане на сённяшнюю раніцу ў горадзе вядуцца жорсткія баі, праціўнік агрэсіўна наступае, сітуацыя — крытычная. Валына перакананы, што выратаваць Марыупаль можа альбо тэрміновая ваенная аперацыя, альбо палітычнае рашэнне. Сёння, дадае ён, яшчэ магчымая дэблакада горада. Яе трэба правесці ў кароткія тэрміны і з прыцягненнем "вопытных камандзіраў і неабходных сродкаў".

"Абаронцы не маюць намеру здавацца ў палон і гатовыя змагацца, але сітуацыя пагаршаецца", — кажа вайсковец.

Раней дарадца кіраўніка АП Аляксей Арастовіч паведаміў, што ў акружаным рускімі акупантамі Марыупалі падраздзяленні 36-й брыгады марской пяхоты ў выніку складанага і вельмі рызыкоўнага манеўру прарваліся на злучэнне з палком "Азоў". Падчас гэтага манеўру частка марпехаў патрапілі ў палон.

Нагадаем, Марыупаль з 1 сакавіка заблакаваны расійскімі войскамі, якія стварылі ў горадзе гуманітарную катастрофу і здзяйсняюць генацыд.

Галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны Валерый Залужны запэўніў, што сувязь камандавання з сіламі абароны ў Марыупалі ёсць, а дэталі абарончай аперацыі не павінны быць прадметам грамадскага абмеркавання.

Расіяне пагражалі заблакаваць ўкраінскіх байцоў на тэрыторыі завода "Азоўсталь" у Марыўпалі і нядаўны прымянялі супраць іх хімічную зброю.

Паводле www.unian.net, www.pravda.com.ua