Супраць акцёра Максіма Галкіна ў Расіі ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле аб фейках аб арміі
Справа была заведзеная праз «заявы неабыякавага грамадзяніна», сцвярджае дэпутат Дзярждумы Расіі ад ЛДПР Раман Худзякоў.
Худзякоў апублікаваў допіс у сваім Instagram-акаўнце, дзе напісаў, што справа на Галкіна была заведзеная праз «заявы неабыякавага грамадзяніна». Як сцвярджае дэпутат са спасылкай на «знаёмых з сітуацыяй юрыстаў», артысту пагражае каля 7 гадоў калоніі за злачынства, прадугледжанае ч.1 арт. 207.3 КК РФ. Пры гэтым максімальны тэрмін пакарання па гэтым артыкуле — 5 гадоў пазбаўлення волі.
З 24 лютага Максім Галкін паслядоўна негатыўна выказваецца пра вайну ва Украіне і адпраўляе частку грошай, заробленых на канцэртах, у дапамогу ўкраінскім бежанцам.
Артыста могуць арыштаваць у Турцыі, дзе ў яго запланаваны канцэрт, а ў Турцыяй у Расіі есць пагадненне аб узаемадапамозе па крымінальных справах і выдачы злачынцаў.