«Супрацоўнікі выведкі». Нідэрланды, Бельгія, Ірландыя і Чэхія высылаюць расійскіх дыпламатаў (абноўлена)
Нідэрланды высылаюць 17 расійскіх дыпламатаў. МЗС краіны мяркуе, што яны з'яўляюцца выведнікамі, якія працавалі пад дыпламатычным прыкрыццём. Пра гэта ў твітары паведаміў міністр замежных спраў Нідэрландаў Вопку Хекстра, піша reform.news.
«Гэтыя супрацоўнікі выведкі ўяўляюць пагрозу для
бяспекі Нідэрландаў», — напісаў ён.
UPD. Пазней стала вядома, што з тых жа меркаванняў з Бельгіі высылаюць 21 расійскага дыпламата, з Ірландыі — чатырох, з Чэхіі — аднаго.