«Сыходзьце з Украіны, свінні!» У Расіі пачалося трохдзённае галасаванне

У 82 рэгіёнах Расіі 9 верасня пачаліся выбары рознага ўзроўню. Яны завершацца ў нядзелю, 11 верасня. Людзі карыстаюцца імі, каб выказаць сваю пазіцыю адносна ўварвання Расіі ва Украіну.

photo_2022_09_09_19_17_09.jpg


Губернатарскія выбары пройдуць ва Уладзімірскай, Тамбоўскай, Яраслаўскай, Томскай, Кіраўскай, Саратаўскай, Калінінградскай, Разанскай, Свярдлоўскай і Наўгародскай абласцях, а таксама ў Удмурціі, Карэліі, Бураціі і Марый Эл. Акрамя таго, выбары кіраўніка рэгіёну пройдуць і ў Адыгеі, але там кіраўніка суб'екта абірае парламент, піша РБК.

Парламенты рэгіёнаў будуць абіраць у Паўночнай Асеціі, Удмурціі, Краснадарскім і Сахалінскім краях, а таксама ў Пензенскай і Саратаўскай абласцях. Яшчэ ў 28 рэгіёнах пройдуць дадатковыя выбары ў мясцовыя заканадаўчыя органы.

Гарадскія парламенты абіраюць у Горна-Алтайску, Чаркеску, Барнауле, Петрапаўлаўску-Камчацкім, Уладзівастоку, Кіраве, Курску, Омску, Пскове, Цверы і Яраслаўлі.

У Маскве пройдуць выбары дэпутатаў муніцыпальных утварэнняў.

Дыстанцыйнае электроннае галасаванне прымяняецца ў Маскве, Калінінградскай, Калужскай, Курскай, Наўгародскай, Пскоўскай, Томскай, Яраслаўскай абласцях.

У канцы жніўня прэзідэнт Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўніком ЦВК Элай Памфілавай заявіў, што, каб «адчуваць сябе ўпэўнена», Расіі неабходны «моцны тыл» у выглядзе «развітой дэмакратыі». «І выбары, спадзяюся, будуць гэтаму спрыяць, нават не сумняваюся», — сказаў Пуцін. Памфілава ў адказ паскардзілася яму на інфармацыйныя атакі з боку тых, хто «з'ехаў з краіны і акапаўся ў былых савецкіх прыбалтыйскіх рэспубліках, якія ператварыліся ў антырасійскі гадзюшнік».

Кіраўніца ЦВК прыйшла на сустрэчу з брошкай у выглядзе літары Z на пінжаку, гэты сімвал стаў сімвалам нападу Расіі на Украіну.

Цэнтрвыбаркам рэкамендаваў суб'ектам на адкрыцці выбарчых участкаў уключаць Гімн Расіі. Кіраўніца ЦВК лічыць, што гімн «падкрэсліць асаблівую важнасць волевыяўлення» і «створыць урачыстую атмасферу».

Між тым, на вечар 9 верасня расійскій сайт «Карта парушэнняў на выбарах» зафіксаваў ужо 941 скаргу, пры гэтым траціна тычыцца Масквы. У Маскве на выбарчыя ўчасткі не пускалі назіральнікаў і выганялі журналістаў. Выбаршчыкі скардзяцца на ўкіды бюлетэняў і прымус да галасавання з боку сацыяльных работнікаў.

Пры гэтым у Маскве паведамлялася пра збоі ў сістэме электроннага галасавання, з-за чаго камісіі не выдавалі бюлетэні. А некаторыя выбаршчыкі выявілі сябе ў спісах ужо прагаласаваўшых грамадзян.

Праз гэта людзі злуюцца. Фота іх рэакцыі апублікаваў тэлеграм-канал «Можам патлумачыць».