Што здарылася? На дахах дамоў у Маскве — ваенная тэхніка

У сеціве з'явіліся фота і відэа з ваеннай тэхнікай на дахах дамоў у Маскве. Што здарылася, расійскія ўлады не тлумачылі

"Панцыр-С" усталявалі на галоўным будынку Міністэрства абароны Расіі.

"Панцыр-С" усталявалі на галоўным будынку Міністэрства абароны Расіі.

У сацыяльных сетках 19 студзеня з'явіліся некалькі відэазапісаў і фатаграфій, на якіх, як сцвярджаецца, паказаныя зенітныя Ракетна-гарматныя комплексы «Панцыр-С1», усталяваныя на дахах некалькіх будынкаў у Маскве. Сапраўднасць апублікаваных матэрыялаў не пацверджаная, паведамляе Meduza.

Тэлеграм-канал «Moscow calling» распаўсюдзіў некалькі відэазапісаў, на якіх, як сцвярджаецца, паказаны момант устаноўкі ЗРПК «Панцыр-С1» на доме 8 у Цяцерынскім завулку ў Маскве (будынак па гэтым адрасе на «гугл-картах» падобны да будынку на відэазапісах).

Яшчэ ў адным роліку, сцвярджае канал, ЗРПК стаіць на даху дома.  

Расійскія тэлеграм-каналы, у тым ліку некалькіх «ваенкораў», а таксама заходнія OSINT-спецыялісты, як адзначае «Агентство», апублікавалі фатаграфію будынка Міністэрства абароны РФ на Фрунзенскай набярэжнай, дзе, як сцвярджаецца, таксама ўсталяваны «Панцыр-С1».



Так, OSINT-аналітык Майкл Боравіц апублікаваў у сваім Твітары фота «Панцыра» на даху будынка Мінабароны. Пра гэта напісаў і OSINT-спецыяліст Олівер Аляксандр. Фатаграфіі «Панцыра» на будынку на Фрунзенскай набярэжнай з'явіліся таксама ў тэлеграм-каналах расійскіх вайсковых блогераў.

У пачатку гэтага тыдня ў расійскіх тэлеграм-каналах таксама з'явіліся фатаграфіі зенітных ракетных комплексаў С-400, якія з'явіліся ў раёне нацыянальнага парку «Ласіны востраў» і на вопытных палях Ціміразеўскай сельгасакадэміі ў Маскве. «Сирена» паведамляе, што на «Ласіным востраве» высеклі дрэвы, каб стварыць пляцоўку для зенітных ракетных комплексаў.



Улады Масквы, а таксама Міністэрства абароны РФ пакуль не каментавалі гэтыя паведамленні.