У Львове ўвечары прагучалі новыя выбухі
Гарадскія ўлады Львова паведамляюць, што новыя выбухі прынеслі значную шкоду аб'ектам інфраструктуры. Аднак жылыя дамы не пацярпелі.

Наступствы ракетнага ўдару па Львове сёння ўдзень. Фота: сацсеткі
Сёння днём, 26
сакавіка, пасля ракетнага ўдару ў Львове пачаўся моцны пажар. Неўзабаве стала
вядома, што гарыць нафтасховішча. Паведамлялася, што тады пацярпелі пяць
чалавек, піша korrespondent.net.
А ўвечары ў Львове прагрымелі тры новыя выбухі. Пра гэта напісалі ў сацсетках. Мэр Львова Андрэй Садовы пацвердзіў гэта і паведаміў аб пашкоджаннях.
«У выніку новых ракетных удараў па Львове нанесеная значная шкода аб'ектам інфраструктуры. Жылыя дамы не пацярпелі», — напісаў Садовы.
Ён таксама дадаў, што працягваецца тушэнне пажараў, а на месцах працуюць адпаведныя службы.