У Марыупалі расійскі салдат стрэліў у твар 11-гадовай дзяўчынцы. Яна цудам выжыла (відэа)

Амерыканскі тэлеканал CNN зрабіў відэарэпартаж аб 11-гадовай дзяўчынцы з Марыупаля, якой літаральна стрэлілі ў твар. На шчасце, дзіця выжыла і цяпер знаходзіцца ў бальніцы.

uralova.jpg

У Марыупалі расійскі акупант стрэліў у твар 11-гадовай дзяўчынцы Алене Уралавай. Куля прайшла праз сківіцу і траўмавала корань языка. Цяпер дзіця знаходзіцца ў бальніцы Запарожжа і ідзе на папраўку.

Пра гэта паведаміла брытанскае выданне CNN, карэспандэнт якога асабіста наведаў дзіцячую паліклініку ва Украіне.