У Нідэрландах вырабілі паштовыя маркі ў падтрымку Беларусі

Фотафакт.

facebook.com

facebook.com

У Нідэрландах з'явіліся паштовыя маркі ў падтрымку Беларусі: палітвязняў і ўсіх пацярпелых у ходзе выбарчай кампаніі.
На марках надрукаваны выявы надпісу «Страна для жизни», «Я/МЫ 97%» і карціны «Ева» — адной з тых карцін, што былі канфіскаваныя Следчым камітэтам па справе «Белгазпрамбанка».
Незвычайныя маркі заўважылі беларусы, якія пражываюць у Нідэрландах, і падзяліліся ў Фэйсбуку.





Відаць, у хуткім часе беларусы могуць атрымаць лісты і паштоўкі ад сяброў з Нідэрландаў з такімім маркамі.