У Расіі агучылі планы па захопе тэрыторый Украіны

Расійскае войска плануе ўсталяваць поўны кантроль над Данбасам і поўднем Украіны ды забяспечыць калідор у акупаваны Крым.

Фота: Генштаб ВСУ

Фота: Генштаб ВСУ

Расія падчас уварвання ва Украіну плануе захапіць увесь Данбас і акупаваць поўдзень краіны. Пра гэта ў пятніцу, 22 красавіка, заявіў намеснік камандуючага расійскіх войскаў ЦВА генерал-маёр Рустам Мінекаеў, піша korrespondent.net.

"Войска Расіі падчас другой фазы спецаперацыі плануе ўсталяваць поўны кантроль над Данбасам і Паўднёвай Украінай, забяспечыць калідор у Крым", — заявіў ён.

Акрамя таго, РФ плануе арганізаваць выхад да непрызнанага Прыднястроўя.

Яшчэ 18 красавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Расія пачала другую фазу наступу — бітву за Данбас. Па словах кіраўніка СНБА Украіны Аляксея Данілава, расійскім акупантам пастаўленая задача выйсці на мяжы Данецкай і Луганскай абласцей да Вялікадня — да 24 красавіка.