Украіна можа патапіць увесь Чарнаморскі флот Расіі?

Каб зрабіць непрыдатным да нападу авіяносец, дастаткова трапляння пяці «Гарпун», для знішчэння крэйсера — чатырох, эсмінца — двух, піша korrespondent.net.

Фота: Корреспондент.net

Фота: Корреспондент.net

Украіна мае дастаткова супрацькарабельных ракет «Гарпун», каб патапіць увесь Чарнаморскі флот Расіі. Пра гэта заявіў спікер Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук.

Сяргей Братчук заявіў, што, паводле ацэнак амерыканскіх спецыялістаў, каб патапіць авіяносец, дастаткова трапляння пяці «Гарпун», для знішчэння крэйсера — чатырох, эсмінца — двух. Адной ракеты дастаткова, каб нанесці сур'ёзныя разбурэнні пры траплянні ў невялікі карабель або кацер.

«Цяпер нам перададзена столькі “Гарпуноў”, што мы можам патапіць увесь Чарнаморскі флот РФ. Чаму б і не?» — заявіў спікер Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі.