Украіна просіць у Японіі здымкі са спадарожнікаў «Nikkei»
Японія выкарыстоўвае спадарожнікі з радарам з сінтэзаванай апертурай (SAR), якія могуць атрымліваць выявы днём і ноччу, а таксама праз аблокі і іншыя перашкоды ў атмасферы.

Спадарожнікі робяць выявы высокай якасці. Некаторыя з гэтых спадарожнікаў належаць ураду, а іншыя — прыватным кампаніям, піша УНІАН.
Такое рашэнне павінна прыняць Агенцтва нацыянальнай бяспекі Японіі, а не камерцыйныя спадарожнікавыя аператары — таму што выявы будуць выкарыстоўвацца Украінай у ваенных мэтах.