Украінцы пачалі горш ставіцца да беларусаў. Але ўсё роўна лепш, чым да расіян
З пачаткам расійска-ўкраінскай вайны ва ўкраінцаў пагоршылася стаўленне да беларусаў: з пазітыўнага да пераважна нейтральнага. Пра гэта сведчаць даныя апытання ўкраінскай сацыялагічнай групы «Рэйтынг».
Да жыхароў Беларусі цяпер станоўча ставяцца толькі 22% украінцаў (за год паказчык знізіўся ўтрая), адмоўна — 33%, нейтральна — 42%.
Да беларусаў украінцы ставяцца значна лепш, чым да жыхароў Расіі, хоць абедзве катэгорыі значна страцілі давер за час вайны.
Да жыхароў Расіі сярод украінцаў пераважае негатыўнае стаўленне — 69%. Станоўча ставяцца да іх 8% (за год паказчык знізіўся больш чым утрая), нейтральна — 20%.