Украінскія войскі адбілі горад Ірпень
Ірпень Кіеўскай вобласці вызвалены ад расійскіх акупантаў, паведаміў мэр горада Аляксандр Маркушын.
«Наш Ірпень вольны ад маскоўскай навалы!!! Слава Украіне! Слава яе абаронцам! Вечная памяць загінуўшым героям», — сказаў Аляксандр Маркушын.
Па яго словах, цяпер у горадзе ідзе зачыстка, і чакаюцца новыя напады з боку Расіі. Жыхароў Ірпеня па-ранейшаму просяць не вяртацца ў горад — гэта небяспечна.
Нагадаем, нядаўна ў баях пад Ірпенем загінуў беларус Зміцер Апанасовіч.