Ваенныя злачынствы Расіі ва Украіне расследуюць у Гаазе
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе пачаў расследаванне магчымых ваенных злачынстваў Расіі ва Украіне.
Міжнародны крымінальны суд (МКС) у Гаазе пасля звароту 39 краін-удзельніц пачаў расследаванне магчымых ваенных злачынстваў, учыненых на тэрыторыі Украіны ў час баявых дзеянняў.
"Наша праца па зборы доказаў ужо пачалася", — заявіў пракурор МКС Карым Хан.
Папярэдняе расследаванне паказала, што ёсць абгрунтаваныя падазрэнні, што ва Украіне былі ўчыненыя злачынствы, якія падпадаюць пад юрысдыкцыю МКС, гаворыцца ў паведамленні на сайце суда.
МКС займаецца крымінальным пераследам асоб, адказных за генацыд, ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасці, а таксама злачынствы агрэсіі. Суд пачаў працу ў 2002 годзе.
Расія не з'яўляецца краінай-удзельнікам МКС, хоць некалькі гадоў — да далучэння Крыма ў 2014 годзе — супрацоўнічала з судом.
У асноўным МКС пакуль займаўся расследаваннем спраў, звязаных з краінамі Афрыкі.
Паводле meduza.io