Валнавахі як горада ўжо не існуе, яе інфраструктура разбураная
Баі за саму тэрыторыю ўсё яшчэ працягваюцца, таму што яна стратэгічна важная на Данецкім кірунку.
У Дзяржпамежслужбе Украіны заявілі, што Валнавахі як горада ўжо не існуе, яе інфраструктура разбураная. Пра гэта паведамляе прэс-служба ДПСУ.
«Валнавахі як горада ўжо не існуе», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што баі за саму тэрыторыю ўсё яшчэ працягваюцца, таму што яна стратэгічна важная на Данецкім кірунку.
«Да вайны ў Валнавахскім раёне жылі 100 тысяч чалавек. Большасць насельніцтва ўжо эвакуіравалі. Цяпер інфраструктура горада разбураная», — дадалі ў ДПСУ.
Паводле www.unian.net