Вялікая чарга да амбасады Беларусі ў Нідэрландах. Выбаршчыкі выклікалі паліцыю

Некалькі сотняў чалавек стаяць у чарзе каб прагаласаваць у амбасадзе Беларусі ў Нідэрландах.

Фота Аляксандра Гусака

Фота Аляксандра Гусака


Паведамляецца, што ў гадзіну прапускаюць каля дзесяці чалавек. Выбаршчыкі апасаюцца, што з такімі тэмпамі ўсе прагаласаваць не паспеюць. 

117524959_874479026415671_5403618751939881943_n__1_.png

117591079_2628180264065036_4646762868541057206_n.jpg


Чарга стаіць з разрывамі, людзі хаваюцца ў цень, бо на вуліцы спёка +34 градусы, але сыходзіць не збіраюцца.


Не абыйшлося без кур'ёзаў: праз маруднасць чаргі выбаршчыкі выклікалі паліцыю. Тая прыехала і запатрабавала, каб людзей у амбасаду прапускалі хутчэй.