«Воблу» замянілі на «вайну». Жыхарку Цюмені ўсё ж асудзілі за надпіс «Не в***е»
Жыхарцы Цюмені (РФ) прызначылі 30 тысяч расійскіх рублёў (крыху менш за 500 долараў) штрафу праз надпіс «Не в***е» пасля перагляду справы. Першы раз яна пераканала суд, што мела на ўвазе «не вобле».
Цэнтральны раённы суд Цюмені прызнаў мясцовую жыхарку Алісу
Кліментаву вінаватай у «дыскрэдытацыі расійскага войска» (ч. 1
арт. 20.3.3 КаАП РФ) праз надпіс на асфальце «не в***е».
Як паведамляе аб'яднаная прэс-служба судоў Цюменскай
вобласці, Кліментавай прызначылі 30 тысяч рублёў штрафу (крыху менш за 500 долараў).
Упершыню суд разгледзеў адміністрацыйны пратакол у дачыненні
да Кліментавай з-за надпісу «не в***е» ў кастрычніку. Тады жыхарка
Цюмені настаяла, што яе пратэст быў прысвечаны рыбе, а надпіс на асфальце меў
на ўвазе «не вобле». Суд справу спыніў.
Паліцыя не пагадзілася з гэтым рашэннем і падала апеляцыйную
скаргу. Цюменскі абласны суд адмяніў рашэнне Цэнтральнага раённага суда і
накіраваў справу на новы разгляд.
Акцыя Алісы Кліментавай прыцягнула вялікую ўвагу расійскай грамадскасці. У прыватнасці, журналістка Ксенія Сабчак запусціла лінейку
адзення з надпісам «Не вобле», а комік Сямён Слепакоў напісаў песню з такой
назвай.
Паводле «Медузы».