Выбухі ў Львове. Руская авіяцыя цэліла ў аэрапорт
Рускія войскі ўдарылі ракетамі ў раён львоўскага аэрапорта, паведаміў мэр горада Андрэй Садовы.

Львоўскі гарадскі галава Андрэй Садовы паведаміў, што расійскія войскі ўдарылі ракетамі па Львоўскім аэрапорце.
Пра гэта Андрэй Садовы напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: “Рашыскія ракеты ўдарылі па тэрыторыі ў раёне львоўскага аэрапорта. Пакуль у рэжыме рэальнага часу не магу называць адрас, але гэта дакладна не аэрапорт. У пабудовах нашага АТП-1 пашкоджаныя вокны.
Сітуацыя на месцы ўдакладняецца і будзе апублікаваная пазней.
Будзьце асцярожныя, выконвайце ўказанні пры паветранай трывозе і не распаўсюджвайце фота з месца абстрэлаў".