Высілкі перамоўнікаў Трампа наўрад ці дадуць вынік сёння — былы кіраўнік МІ6

У Крамлі і Белым доме назвалі размову спецпрадстаўнікоў Трампа Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера «змястоўнай». Сёння пачнецца першы візіт перамоўнікаў Трампа ў Кіеў. Аднак Пуцін наўрад ці збярэцца заканчваць вайну цяпер, і новае «акно магчымасцяў» можа з'явіцца ўвесну 2027 года, лічыць былы кіраўнік МІ6 Джон Соўэрс. Ідуць 1656-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

581774363_1190583199921423_6040916567729473789_n.jpg

На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 245 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 6 верасня.

На Канстанцінаўскім кірунку зафіксавана 17 атак у раёнах населеных пунктаў Канстанцінаўка і ў бок Кандратаўкі, Паўлаўкі, Тарэцкага, Сафіеўкі, Новапаўлаўкі і Навасёлаўкі.

На Пакроўскім кірунку зафіксавана 43 атакі ў бок населеных пунктаў Дарожнае, Ніканараўка, Біліцкае, Новы Донбас, Дабраполля, Вадзяное, Шаўчэнка, Чарнігаўка, Мацяшава, Сяргееўка, Васільеўка, Удачнае, Надзея і Навапаўлаўка.

На Ліманскім кірунку расійцы дзесяць разоў атакавалі ў бок населеных пунктаў Навасёлаўка, Дружалюбўка і Ліман.

На Паўднёва-Слабажанскім і Купянскім кірунках ўкраінскія падраздзяленні адбілі па дзевяць атак расіян на кожным.

* * *

У выніку расійскага ўдару беспілотнікам па цэнтры горада Чугуеў у Харкаўскай вобласці загінула дзіця і яшчэ два чалавекі, ранена жанчына.

У Адэскай вобласці расійскія войскі атакавалі пагранічную інфраструктуру Ізмаільскага раёна, у выніку пункт пропуска паромнага паведамлення «Арлоўка» на мяжы з Румыніяй прыпыніў працу.

У Фастаўскім раёне Кіеўскай вобласці пасля расійскага ўдару ўзнік маштабны пажар на аб'екце інфраструктуры. Ратавальнікі ДСНС ліквідавалі ўзгаранне.

Расіяне ў суботу вечарам масіравана атакавалі Запарожжа дронамі. У выніку налёту ў горадзе зафіксавана трапленне ў дамы, пацярпелі мінімум 6 чалавек.

У ноч на 6 верасня невядомыя беспілотнікі атакавалі Разанскую і Растоўскую вобласці РФ. У Разані паведамляюць аб пажары ў раёне нафтаперапрацоўчага завода.

* * *

Спікер Паветраных сіл УСУ палкоўнік Юрый Ігнат у каментары «Украінскай праўдзе» паведаміў, што ў жніўні Расія выпусціла па Украіне 2800 рэактыўных беспілотнікаў. Па яго словах, у чэрвені 2026 года РФ выпусціла па Украіне каля 350 рэактыўных БпЛА, у ліпені — 1500, а ў жніўні ўжо больш за 2800.

«Статыстыка красамоўная — вораг нарошчвае вытворчасць і колькасць рэактыўных БпЛА. Вядзецца процідзеянне — задзейнічаны ўсе магчымыя сілы і сродкі для збівання або падаўлення рэактыўных дронаў, у прыватнасці знішчальная авіяцыя, зенітныя ракетныя комплексы малога і сярэдняга радыусу дзеяння, а таксама сістэмы РЭБ.

Малыя сілы ПВА — мабільныя агнявыя групы і экіпажы зенітных дронаў-перахопнікаў — застаюцца ў складзе комплекснай сістэмы супрацьпаветранай абароны. Паветраных мэт для іх хапае: разведвальныя БпЛА, «класічныя Шахеды» з рухавікамі ўнутранага згарання, «Герберы» і «Пародыі» нікуды не дзеліся. Ды, іх стала менш, але і сярод запушчаных — немалая доля іх», — сказаў Ігнат.

Па яго словах, кіраўніцтва Украіны сумесна з прадстаўнікамі ўкраінскай абарончай галіны ўжо мае інавацыйныя рашэнні па процідзеянні рэактыўным БпЛА. Паветраныя сілы будуць надаваць любыя пляцоўкі для выпрабаванняў узораў, у першую чаргу гаворка ідзе аб рэактыўных перахопніках.

* * * 

797187950_2211386879421734_7801381323347807376_n.jfif

* * *

Па заканчэнні перамоў кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна з прадстаўнікамі прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам памочнік Пуціна Юрый Ушакоў назваў сустрэчу «змястоўнай, канструктыўнай, надзвычай адкрытай». Ён адзначыў, што перамовы Пуціна з амерыканскімі перагаворшчыкамі працягваліся 3 гадзіны 10 хвілін.

Па яго словах, Уіткаф і Кушнер «паабяцалі ўлічыць у заўтрашніх кантактах у Кіеве ацэнкі, выказаныя Пуціным адносна шляхоў урэгулявання».

«Пуцін і Трамп будуць падтрымліваць асабістыя кантакты, работа пры пасрэдніцтве Уіткафа і Кушнера таксама будзе працягнута», — сказаў Ушакоў.

Прадстаўнік Белага дома паведаміў агенцтву Reuters, што перагаворы былі «змястоўнымі», і што аб наступных кроках будзе абвешчана ў бліжэйшыя тыдні.

* * *

Па даных выдання Axios, у склад амерыканскай дэлегацыі пад час візіту ў Маскву ўваходзілі выконваючы абавязкі кіраўніка аддзела санкцый Міністэрства фінансаў ЗША Джын Ленг, а таксама прадстаўнікі Савета нацыянальнай бяспекі і Дзярждэпа ЗША.

Ленг прыняў удзел у падрыхтоўчай сустрэчы з пасланнікамі расійскага лідара Уладзіміра Пуціна Кірылам Дзмітрыевым, але не прысутнічаў на сустрэчы з Пуціным. Axios піша, што ўдзел Ленга сведчыць, што амерыканскія санкцыі супраць Расіі былі адной з тэм абмеркавання.

Міністр фінансаў Скот Бесент сустрэўся са сваім расійскім калегам у кулуарах сустрэчы міністраў фінансаў G20 у Эшвіле, штат Паўночная Караліна, на мінулым тыдні і заявіў, што ЗША не дадуць Расіі эканамічных ільгот, пакуль яна не спыніць вайну з Украінай.

* * *

Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін у пачатку перамоў з пасланнікамі ЗША Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам назваў сітуацыю ва Украіне «складанай», але пахваліў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа «за яго намаганні па ўрэгуляванні вайны», піша Reuters.

У той жа час выданне адзначае, што Пуцін да гэтага часу разлічвае захапіць усю тэрыторыю Данбаса да канца 2026 года. Па словах суразмоўцы агенцтва, Пуцін лічыць, што дамовіцца па лініі фронту будзе немагчыма, пакуль Расія не ўсталюе кантроль над часткай Данецкай вобласці, якая застаецца пад кантролем Украіны.

Крыніца сцвярджае, што расійскі дыктатар упэўнены ў дасягненні гэтай мэты да канца года, апіраючыся на даклады расійскіх ваенных камандзіраў. Але заходнія ваенныя аналітыкі лічаць такі сцэнарый малаверагодным.

Reuters таксама падкрэслівае, што паведамленні аб планах Пуціна былі атрыманы да сустрэчы з амерыканскімі спецпрадстаўнікамі.

* * *

Мірныя перамовы паміж Украінай і Расіяй могуць пачацца ў 2027 годзе. Да вясны наступнага года заключэнне сур'ёзнага пагаднення паміж краінамі малаверагодна, заявіў былы кіраўнік брытанскай выведкі MI6 Джон Соўэрс у інтэрв'ю Financial Times.

Былы кіраўнік MI6 лічыць, што магчымасць для выніковы перамоў па спыненні агню можа з'явіцца ў 2027 годзе. Для гэтага, па яго словах, цана вайны для абедзвюх бакоў павінна расці, а расійскія войскі не павінны аднавіць папярэднія тэмпы прасоўвання на фронце. У гэтым выпадку Масква можа быць больш зацікаўлена ў пошуку выйсця з вайны.

«Унутры Расіі ўсё часцей гучаць пытанні аб вайне ў Украіне і неабходнасць для Расіі знайсці выхад з яе», — сказаў Соўэрс.

У той жа час, былы глава MI6 адзначыў, што і ўнутры Украіны з'явіліся палітыкі і іншыя ўплывовыя фігуры, якія пачынаюць падвяргаць сумневам аўтарытэт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Па словах Соўэрса, назапашванне ваенных і эканамічных страт можа стварыць умовы для пачатку перамоў на наступны год. Пры гэтым разведчык падкрэсліў, што стабільны мір практычна немагчымы, пакуль прэзідэнтам РФ застаецца Пуцін.

Па меркаванні былога кіраўніка MI6, найбольш рэалістычным вынікам у бліжэйшы час можа стаць не паўнавартаснае мірнае пагадненне, а вяртанне да ўзроўню баявых дзеянняў пасля 2014 года.