З-за вялікіх страт і адмоваў — арміі РФ не хапае камандзіраў

Расійскай арміі не хапае камандзіраў — з-за вялікіх страт і адмоваў. Так заявілі ва ўкраінскім Генштабе.

Фота: Getty Images

Фота: Getty Images

У расійскіх войсках фіксуецца недахоп камандзіраў праз сур'ёзныя страты і адмовы ад удзелу ў вайне супраць Украіны. Прынамсі, так заявілі ў Генштабе УСУ.

Адзначаецца, што гаворка ідзе пра Цэнтральную ваенную акругу РФ.

"Паводле наяўнай інфармацыі, застаецца нізкім узровень укамплектавання камандзірамі ўзводаў у падраздзяленнях 2-й агульнавайсковай арміі Цэнтральнай ваеннай акругі. Прычына —значныя страты і адмова ад удзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны", — паведамілі ва ўкраінскім Генштабе.

Па інфармацыі Генштаба УСУ, з пачатку вайны Расія страціла каля 37 570 салдат. Сама Расія колькасць забытых і параненых вайскоўцаў не агучвае.