За ноч па Марыупалі нанеслі 50 авіяўдараў

Расійскія войскі працягваюць знішчаць Марыупаль, хоць Пуцін заяўляе, што баявыя дзеянні ў горадзе не вядуцца.

Фота: Азоў. 

Фота: Азоў. 

За мінулую ноч войскі РФ нанеслі па Марыупалі каля 50 авіяўдараў, у тым ліку фосфарнымі бомбамі. Пра гэта ў чацвер, 28 красавіка, паведаміў намеснік камандзіра палка Азоў капітан Святаслаў Паламар у Telegram, піша korrespondent.net.

Адзначым, што Уладзімір Пуцін пазаўчора заявіў, што баявыя дзеянні ў Марыупалі больш не вядуцца.

"Гэтая ноч — гэта проста каласальная колькасць фосфарных бомбаў, 50 авіяўдараў, ракет, арты і ўсяго, што можа выкарыстоўваць варвар супраць чалавецтва", — сказаў ён.

Паводле падлікаў вайскоўцаў, за 64 дні вайны Расія толькі ў Марыупалі страціла тэхнікі на 162 мільёны долараў, на боекамплекты і вылеты самалётаў расіяне выдаткавалі 288 мільёнаў долараў.

Страты Расіі толькі ў адным украінскім горадзе склалі больш за 1,111 млрд долараў.