Замест ядзернай зброі Расія выкарыстоўвае Лукашэнку
Мэта ўсіх заяў кіраўніцтва Беларусі — адцягнуць частку ўкраінскіх сіл на беларускую мяжу. Пра гэта заявіў міністр абароны Літвы.
Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас звязаў абвінавачанні Беларуссю Украіны ў нібыта падрыхтоўцы нападу са зменай тактыкі Расіі ў поўнамаштабнай вайне.
«Замест тактычнай ядзернай зброі задзейнічалі Лукашэнку. Учора Беларусь афіцыйна абвінаваціла Украіну ў падрыхтоўцы нападу на сябе. Мэта — адвесці як мага больш украінскіх сіл ад фронту да беларускай мяжы», — напісаў Анушаўскас у Twitter.
Нагадаем, 8 кастрычніка Беларусь выклікала ўкраінскага амбасадара Ігара Кізіма і абвінаваціла Украіну ў падрыхтоўцы ўдару па тэрыторыі Беларусі. Прынамсі Ігару Кізіму беларускім бокам была ўручаная дыпламатычная нота. «У ноце беларускі бок сцвярджае, што Украіна нібыта плануе нанясенне ўдару па тэрыторыі Беларусі. Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Мы катэгарычна абвяргаем чарговыя інсінуацыі беларускага рэжыму. Не выключаем, што ўручэнне дыпламатычнай ноты можа быць часткай плана Расійскай Федэрацыі па ажыццяўленні правакацыі і наступным абвінавачанні Украіны», — адзначаецца ў заяве МЗС Украіны.
МЗС Літвы лічыць заявы беларускага боку магчымай часткай расійскага плана правакацыі. Звяртаецца ўвага на тое, што да выкліку ўкраінскага амбасадара адбылася сустрэча кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея з паслом Расіі Барысам Грызловым.
Нагадаем, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расійская армія выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі. З беларускіх аэрадромаў вядуцца ракетныя і авіяцыйныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Аднак Лукашэнка да гэтага часу ўхіляцца ад прамога ўдзелу беларускай арміі ў вайне.
Паводле zn.ua, www.eurointegration.com.ua