Зяленскі: Мы павінны быць гатовы як на мяжы з Беларуссю, так і ў абласцях

Зяленскі прыбыў з неабвешчаным візітам у Львоў. Абмяркоўвалі і становішча на мяжы з Беларуссю.

Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў Львоў. Фота: Львоўская АГА. 

Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў Львоў. Фота: Львоўская АГА. 

Украінскі прэзідэнт у Львове ўшанаваў памяць украінскіх воінаў, якія загінулі ў баях з расійскімі акупантамі. Цырымонія прайшла на Марсавым полі Лычакаўскіх могілак.

У Львове ж Зяленскі правёў нараду па бяспецы, прысвечаную стану забеспячэння аховы дзяржмяжы Украіны і актуальнай сітуацыі бяспекі ў паўночна-заходніх абласцях краіны. На ёй абмяркоўвалі і сітуацыю на мяжы з Беларуссю.

Уладзімір Зяленскі заслухаў інфармацыю аб контрдыверсійных мерах на беларуска-ўкраінскай мяжы. Кіраўніку Украіны далажылі пра стан і ўмацаванне фартыфікацыйных збудаванняў на мяжы з Беларуссю, а таксама пра матэрыяльнае забеспячэнне памежнікаў і вайскоўцаў у памежных з Беларуссю рэгіёнах.

Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы ў сераду, 11 студзеня.

d7b222a3a21ec40742b15126d076bfce_1673436701_extra_large.jpeg

«Разумеем, што, акрамя магутных заяў, мы нічога магутнага там не бачым, аднак павінны быць гатовымі як на мяжы, так і ў абласцях», — заявіў Зяленскі.