Беларускія «дзікавосы»: вуліцы і іх назвы
У сталіцы ўшанаваныя амаль усе вядомыя кіраўнікі СССР, ваенныя і партыйныя, — Куйбышаў, Свярдлоў, Арджанікідзэ, Чапаеў, Кіраў, Калінін, Шчорс, Тухачэўскі, Ленін (таксама і ў выглядзе Ульянава), яго жонка Крупская і іншыя. Хаця нават у Расіі да гэтых асобаў сёння ставяцца неадназначна.